wd wp Пошук:

Ферэнц Дэак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Дэак.

Ферэнц Дэак (венг.: Deák Ferenc; 17 кастрычніка 1803, Шойцер — 28 студзеня 1876, Будапешт) — венгерскі палітычны дзеяч. Бацька Аўстра-венгерскага пагаднення 1867 года.

Біяграфія

Ферэнц Дэак быў шостым дзіцем у сям’і Ферэнца Дэака-старэйшага і Эржэбет Шыбрык. Маці Дэака памерла пры родах, і да 1808 года хлопчык выхоўваўся ў свайго дзядзькі Ёжэфа Дэака ў Залатарнаку, а затым за выхаванне малодшага брата ўзяліся яго старэйшыя брат і сёстры — Антал, Ёзэфа і Клара.

У 1817 годзе Ферэнц Дэак паступіў у Каралеўскую акадэмію навук у Дзьёры. У 1817—1819 гадах навучаўся на філасофскім факультэце, самастойна вывучаў гісторыю права і канстытуцыі. Двухгадовую юрыдычную практыку праходзіў у Пешце. У 1823 годзе атрымаў дыплом юрыста. Дэак захапляўся літаратурай і аддаваў перавагу паэзію Шандара Кішфалудзі і Міхая Вёрашмарці. З апошнім Дэак ліставаўся, затым пазнаёміўся асабіста і быў у сяброўскіх адносінах. У 1839 годзе быў абраны ў члены Венгерскай акадэміі навук, а ў 1855 годзе стаў яе прэзідэнтам.

У 1824—1832 гадах Ферэнц Дэак працаваў адвакатам у камітаце Зала і сакратаром камітэта па справах сірот. У 1833 годзе Ферэнц Дэак змяніў свайго брата Антала на пасадзе прадстаўніка венгерскага сойма ў Браціславе і далучыўся да апазіцыі. Ён абараняў правы сялян, змагаўся за свабоду слова і веравызнання і адмену смяротнага пакарання. Яму ўдалося згуртаваць апазіцыйныя колы ў Партыю Дэака і ўстаць у яе главе. У 1848 годзе ў першым венгерскім урадзе Лаяша Бацяні Ферэнц Дэак атрымаў партфель міністра юстыцыі.

Калі рэвалюцыя перарасла ў вызваленчы рух, Дэак спрабаваў пасродкаваць у перамовах паміж венгерскім урадам і Венай. Пацярпеўшы няўдачу ў гэтых перамовах, Дэак з’ехаў у сваё памесце ў Кехідакустані. Пасля разгрому рэвалюцыі Дэак заклікаў весці палітыку пасіўнага супраціўлення Габсбургам. У 1854 годзе ён прадаў сваё памесце і пераехаў у Пешт. У 1861 годзе на скліканы сход прадстаўнікоў Дэак быў высунуты ад Пешта. Падтрымку Дэаку аказвалі ў першую чаргу Ёжэф Этвёш і Іштван Сечэні.

15 красавіка 1865 года ў газеце «Pesti Napló» быў апублікаваны знакаміты артыкул Дэака, які паклаў пачатак перамовам аб заключэнні Аўстра-венгерскага пагаднення. Пасля 1867 года Дэак адыграў значную ролю ў падрыхтоўцы грамадзянскага кодэкса, а затым адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Дэак памёр 28 студзеня 1876 года ад хваробы сэрца і быў пахаваны на могілкі Керэпешы.

Імя Ферэнца Дэака носіць адна з цэнтральных плошчаў венгерскай сталіцы і размешчаная пад ёй вузлавая станцыя будапешцкага метрапалітэна.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Ferenc Deak // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Franz (Ferenc) Deák // Brockhaus Enzyklopädie
  4. 1 2 Деак Ференц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1803 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1876 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў медзье Зала
Катэгорыя·Юрысты Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Керэпешы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры юстыцыі Венгрыі