wd wp Пошук:

Ферт-оф-Форт

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Ферт-оф-Форт (англ.: Firth of Forth, шатл. гэл.: Linne Foirthe) — заліў Паўночнага мора ля ўсходніх берагоў Шатландыі. З поўначы Ферт-оф-Форт абмывае берагі вобласці Файф, з поўдня — вобласці Усходні Лотыян, Заходні Лотыян, Фолкерк і Эдынбург.

Геаграфія

Адзін з двух маякоў на востраве Мей

Заліў удаецца ў сушу на адлегласць 77 км, шырыня ля ўваходу — 25 км. Глыбіня даходзіць да 46 м, шмат водмеляў і рыфаў.[1] Уяўляе сабой эстуарый ракі Форт, якая ўпадае ў яго з захаду. Прылівы паўсутачныя, да 6 м, назіраюцца аж да горада Стэрлінг. Каля паловы ўнутранай часткі заліва было асушана для патрэб сельскай гаспадаркі і прамысловасці.

У 1790 годзе Ферт-оф-Форт быў злучаны з залівам Ферт-оф-Клайд цераз раку Клайд каналам, да якога трохі пазней быў прыбудаваны канал Юніян да Эдынбурга. У 1963 годзе каналы закрылі, і яны не выкарыстоўваліся да 2000 года. У 2002 годзе на стыку каналаў адкрыўся незвычайны суднапад’ёмнік — Фолкеркскае кола.[2]

Астравы

Ля ўваходу ў заліў размешчаны астравы Мей (2 маякі і арніталагічная абсерваторыя) і скала Бас, побач з якімі ўздоўж паўднёвага берага размешчаны астравы Крэйгліт, Лам і Фідра. Бліжэй да цэнтральнай часткі заліва знаходзяцца астравы Інчкіт, Інчмікеры (быў стылізаваны пад ваенны карабель у гады Другой сусветнай), Краманд, Інчкалм і Інчгарві.

Масты

Аўтамабільны (злева) і чыгуначны (справа) масты цераз заліў

У перыяд з 1883 па 1890 гады ў сярэдняй частцы заліва паміж вёскамі Саўт-Куінсферы і Норт-Куінсферы быў пабудаваны адзін з першых кансольных мастоў у свеце, які таксама некалькі гадоў меў максімальную даўжыню пралёта — чыгуначны мост цераз Ферт-оф-Форт. Мост мае даўжыню каля 2,5 км і злучае сталіцу Шатландыі, горад Эдынбург з вобласцю Файф. Побач з чыгуначным мостам у 1964 годзе было завершана збудаванне аўтамабільнага моста цераз Ферт-оф-Форт, які замяніў паромную пераправу.

На заходнім краю заліва, ля Кінкардзіна, у перыяд з 1932 па 1936 гады быў пабудаваны аўтамабільны мост Кінкардзін. З-за моцнай загружанасці гэтага моста ў 2006 годзе пачалося будаўніцтва новага Клакмананшырскага моста, які быў уведзены ў эксплуатацыю 19 лістапада 2008 года.

Гарады

Від на Лейт, порт Эдынбурга
Манастыр на востраве Інчкалм, пабудаваны Аляксандрам I у 1123 годзе

На берагах заліва размешчана шмат партовых гарадоў, найбуйнейшы з якіх — Эдынбург (порт Літ). У Грэйнджмуце размяшчаюцца нафтахімічныя комплексы, нафтавая платформа, былыя верфі ў Меціле, суднаразборны завод у Інверкітынгу, ваенна-марская база ў Розайце, электрастанцыя Лонганет у Кінкардзіне, а таксама шматлікія прамысловыя зоны ў Бернтайлендзе, Керкалдзі, Бо’Несе і Левене.

Сярод іншых значных населеных пунктаў:

Паўночны бераг

Паўднёвы бераг

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ферт-оф-Форт (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. River Forth (river, Scotland, United Kingdom) — Britannica Online Encyclopedia

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Залівы паводле алфавіта
Катэгорыя·Залівы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Залівы Шатландыі