wd wp Пошук:

Фернанда Гага

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ферна́нда Рубе́н Га́га (ісп.: Fernando Rubén Gago; нар. 10 красавіка 1986, Сьюдадэла, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст (апорны паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2007—2017). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Расінг» з Авельянеды.

Клубная кар’ера

«Бока Хуніярс»

Гага, які прыйшоў у дарослую каманду клуба «Бока Хуніярс» з юнацкай, дэбютаваў у асноўным складзе 5 снежня 2004 года ў гульні супраць «Кільмеса», якая скончылася перамогай «Хуніярс» з лікам 1:0. Нягледзячы на малады ўзрост, ён хутка стаў асноўным іграком паўабароны клуба, і яго сталі часцяком параўноўваць з Фернанда Рэдонда. яго ўпэўненая гульня выклікала цікавасць да яго з боку такіх іспанскіх клубаў, як «Рэал» і «Барселона».

«Рэал»

15 лістапада 2006 года прэзідэнт «Рэала» Рамон Кальдэрон ухваліў падпісанне Гага і яго суайчынніка Гансала Ігуаіна. Кантракт Гага з «Рэалам» быў падпісаны 19 снежня 2006 года, сума трансферу склала 20,4 млн еўра.

Дэбют Гага ў «Рэале» адбыўся 7 студзеня 2007 года ў матчы іспанскай Прымеры супраць «Дэпартыва». «Рэал» перамог у гэтай гульні з лікам 2:0. Пасля шэрагу памылак, учыненых ім на полі, Гага быў заменены ў сваім першым матчы на Раналда. Праз тыдзень, у наступнай гульні за клуб супраць «Сарагосы», Гага пацвердзіў сваю значнасць на футбольным полі. яго гульня дастаўляла нязручнасці супернікам, ён дэманстраваў выдатнае бачанне поля і абвастрэнні атакі сваёй каманды. «Рэал» абыграў «Сарагосу» з лікам 1:0 дзякуючы голу Руда ван Ністэлроя.

«Рома»

31 жніўня 2011 года Гага адправіўся ў гадавую арэнду ў італьянскую «Рому»[4][5]. У канцы сезона Гага паведаміў, што хоча застацца ў «Роме».

«Валенсія»

19 ліпеня 2012 года было абвешчана аб пераходзе Гага з «Рэала» ў «Валенсію», як паведамлялася за 3,5 млн еўра. Дэбютаваў Фернанда ў складзе свайго новага клуба 19 жніўня 2012 года ў гульні супраць свайго былога клуба «Рэала». Матч скончыўся ўнічыю з лікам 1:1, Фернанда адгуляў усе 90 хвілін матча. 2013 год правёў у арэндзе ў клубе «Велес Сарсфілд», дзе стаў чэмпіёнам Аргенціны.

Вяртанне ў «Боку»

У 2013 годзе было афіцыйна пацверджана, што аргенцінскі клуб «Бока Хуніярс», за які Фернанда пачынаў сваю прафесійную кар’еру, выкупіў 50% правоў на іграка ў «Валенсіі» за плату ў памеры 1,7 млн еўра.

У снежні 2018 года атрымаў цяжкую траўму, і ў лютым 2019 года кантракт клуба з паўабаронцам быў разарваны.

«Велес Сарсфілд»

У чэрвені 2019 года зноў далучыўся да клуба «Велес Сарсфілд». У лістападзе 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера

Хоць Фернанда і не быў абраны ў лік ігракоў зборнай Аргенціны да чэмпіянату свету 2006 года ў Германіі, ён атрымаў заклік праз год і гуляў у 2007 годзе на Кубку Амерыкі. З тых часоў ён быў сталым членам каманды.

Трэнерская кар’ера

У студзені 2021 года ўзначаліў клуб «Альдасіві», дзе працаваў да верасня. У кастрычніку 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Расінга» з Авельянеды.

Дасягненні

Клубныя

«Бока Хуніярс»:

«Рэал»:

«Велес Сарсфілд»:

Міжнародныя

Аргенціна:

Асабістае жыццё

27 ліпеня 2011 года Фернанда абраўся шлюбам з аргенцінскай тэнісісткай Хіселай Дулка[6].

Зноскі

  1. Fernando Gago // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Fernando Gago // FBref.com
  3. FERNANDO RUBEN GAGO // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. “Рома” арендовала Гаго. sports.ru
  5. AS Rom holt Gago aus Madrid. transfermarkt.de
  6. Дулко вышла замуж. sports.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Бока Хуніярс
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Аргенціны
Катэгорыя·Трэнеры ФК Альдасіві
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны
Катэгорыя·Ігракі ФК Велес Сарсфілд
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Аргенціны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Валенсія
Катэгорыя·Трэнеры ФК Расінг Авельянеда
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта