wd wp Пошук:

Фердынанд I Справядлівы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фердынанд I.

Фернанда I Арагонскі (ісп.: Fernando I de Aragón) таксама празваны «Антэкерскім», «Справядлівым» і «Сумленным» (27 лістапада 1380, Медзіна-дэль-Кампа — 2 красавіка 1416, Ігуалада) — кароль Арагона, Валенсіі, Маёркі, Сардзініі, Корсікі (намінальна), Сіцыліі, герцаг Афін і Неапатрыі (намінальна), граф Барселоны, Русільёна і Сердані ў 1412—1416 гадах), рэгент Кастыліі ў 1406—1416 гадах з дынастыі Трастамара.

Біяграфія

Фернанда быў сынам караля Хуана I Кастыльскага і Элеаноры Арагонскай.

У 1406 годзе, калі сканаў яго старэйшы брат Энрыке III Кастыльскі, Фернанда адмовіўся ад кастыльскай кароны, а замест гэтага стаў разам з удавой Энрыке — Кацярынай Ланкастэрскай — рэгентам пры малалетнім Хуане II. На гэтай пасадзе праявіліся яго адміністрацыйныя здольнасці ва ўнутраных справах.

Падчас вайны з Гранадскім эміратам у 1410 годзе Фернанда захапіў горад Антэкера, па назве якога атрымаў сваю мянушку.

Калі Марцін I Арагонскі — яго дзядзька па маці — памёр, не пакінуўшы законнага спадчынніка, то ў 1412 годзе, паводле Каспскага кампрамісу, Фернанда стаў каралём Арагона. Яго сапернік, Хаймэ II Урхельскі, выступіў супраць гэтага рашэння, і Фернанда далучыў графства Урхель да Арагонскага каралеўства.

Фернанда I увёў для спадчынніка арагонскай кароны тытул «прынц Жыронскі».

Самым прыкметным дасягненнем яго кароткага кіравання стала яго згода ў 1416 годзе на зняцце антыпапы Бенедыкта XIII, што спрыяла завяршэнню Вялікага заходняга расколу, які раздзіраў рымска-каталіцкую царкву на працягу 40 гадоў.

Фернанда I Арагонскі пахаваны ў манастыры Паблет. Ларэнца Вала напісаў афіцыйную біяграфію Фернанда I — «Historiarum Ferdinandi regis Aragonum libri sex» («Пра дзеянні Фердынанда, караля Арагона»).

Продкі

Сям’я і дзеці

У 1393 годзе Фернанда ажаніўся з Элеанорай д’Альбукерке, і ў іх было сем дзяцей:

Зноскі

  1. BeWeB Праверана 7 ліпеня 2020.
  2. BeWeB
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Славутасці

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Каралі арагонскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Трастамара
Катэгорыя·Кіраўнікі Кастыліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каталоніі
Катэгорыя·Каралі сіцылійскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дынастыя Трастамара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1380 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Рэгенты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Кастылія і Леон
Катэгорыя·Памерлі 2 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1416 годзе
Катэгорыя·Графы барселонскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Графы ўрхельскія