wd wp Пошук:

Фелікс Ягмін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ягмін. Фелікс Ягмін (польск.: Feliks Jagmin; 1799 — ?) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Ягмінаў герба «Пелікан».

Быў камер-юнкерам імператарскага двара, павятовым маршалкам (1837—1840). У 1850-я гады знаходзіўся пад паліцэйскім наглядам — ці то з прычыны ўдзелу сваёй жонкі ў змове Мераслаўскага, ці то праз уласны ўдзел ў ёй[1]. Удзельнічаў у Крымскай вайне, а затым у час паўстання 1863 года ваяваў побач з Рамуальдам Траўгутам у кобрынскіх лясах[2].

Сям’я

У шлюбе з Юзэфай з Мержаеўскіх. Іх сыны: Юльян (1840-?), Аўгуст (1840-?) і Фелікс (1842-?) скончылі Брэсцкі кадэцкі корпус. У час паўстання 1863 года Юльян ваяваў у атрадзе Стасюкевіча. Аўгуст таксама прыняў актыўны ўдзел у паўстанні і быў сасланы ў Варонежскую губерню[1].

Зноскі

  1. 1 2 Брестский заговор 1846 года
  2. «СВОЙ СРЕДИ ЧУЖИХ, ЧУЖОЙ СРЕДИ СВОИХ» был предводитель дворянства Брестского уезда Павел Антоний Феликс Ягмин
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі брэсцкія
Катэгорыя·Удзельнікі Крымскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1799 годзе
Катэгорыя·Ягміны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ягміны
Катэгорыя·Камер-юнкеры
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў