wd wp Пошук:

Фелікс Варбург

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варбург (значэнні).

Фелікс Морыц Варбург (ням.: Felix Moritz Warburg; 14 студзеня 1871, Гамбург, Германія — 20 кастрычніка 1937, Нью-Ёрк, ЗША) — нямецкі і амерыканскі фінансіст яўрэйскага паходжання. Старэйшы партнёр у фірме «Kuhn, Loeb & Co.», партнёр у «M. M. Warburg & CO.», адзін з заснавальнікаў «Джойнта».

Біяграфія

Фелікс Варбург нарадзіўся ў сям’і Майсея Варбурга, нямецкага банкіра. Яго братамі былі мастацтвазнавец Абі, «бацька Федэральнай Рэзервовай Сістэмы ЗША» Пол, дырэктар фамільнага банка Варбургаў Макс і тэолаг Фрыц.

У ЗША Фелікс пераехаў у 1894 годзе[8]. У гэтым жа годзе ён ажаніўся з Фрыдай Шыф, дачкой прэзідэнта «Kuhn, Loeb & Co.» Якаба Шыфа. Варбург стаў старэйшым партнёрам у кампаніі «Kuhn, Loeb & Co.».

У 1910 годзе ён вылучаў грошы на доўгатэрміновы крэдыт для мадэрнізацыі ваенна-прамысловага комплексу Брытаніі, у рамках заканадаўчага акту аб мадэрнізацыі грамадзянскага і ваеннага флоту Вялікабрытаніі»[9].

Фелікс Варбург стаў адным са стваральнікаў Амерыканскага яўрэйскага размеркавальнага камітэта (Джойнт) сумесна з Я. Шыфам і Л. Маршалам[en]. Ён праславіўся як актыўны філантроп і лідар амерыканскай яўрэйскай абшчыны ў першых дзесяцігоддзях дваццатага стагоддзя[8]. Варбург спрыяў развіццю яўрэйскіх паселішчаў у Эрэц-Ісраэль, аказваў падтрымку Палесцінскай эканамічнай карпарацыі і Яўрэйскаму ўніверсітэту ў Іерусаліме, браў удзел у пашырэнні Яўрэйскага агенцтва[8].

У 1927 годзе Фелікс Варбург наведаў Савецкі Саюз, у якасці аднаго з кіраўнікоў праекта «Агра-Джойнт». Ён пабываў у сарака яўрэйскіх паселішчах ва Украіне і ў Крыме[10].

У Ф. Варбурга былі чатыры сыны — Фрэдэрык Маркус, Геральд Фелікс, Пол Фелікс і Эдвард Морцімер. А таксама дачка Карола, якая ў 1916 годзе выйшла замуж за Уолтэра Натана Ротшыльда[11].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129031623 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Felix M. Warburg // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129031623 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. http://collections.americanjewisharchives.org/ms/ms0457/ms0457.html
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129031623 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Lancaster New EraЛанкастэр (Пенсільванія).
  7. Find a Grave — 1995.
  8. 1 2 3 Артыкул «Варбург, семья» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  9. Сергей Виряскин. Короли финансового капитала. Миллиардеры в эпоху первой мировой войны и расцвета империализма Архівавана 30 кастрычніка 2009..
  10. Powerful Jewish Dynasty Profiled. Сайт «Institute for Historical Review» (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2009.
  11. MISS WARBURG IS BETROTHED. Статья в газете «New York Times» (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 29 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гамбургу
Катэгорыя·Памерлі 20 кастрычніка
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Банкіры Германіі
Катэгорыя·Супрацоўнікі «Джойнта»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Варбургаў
Катэгорыя·Банкіры ЗША
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Банкіры паводле алфавіта
Катэгорыя·Прадпрымальнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку