wd wp Пошук:

Феадосій Фёдаравіч Шчадрын

Феадосій Фёдаравіч Шчадрын (руск.: Феодосий Фёдорович Щедрин; 1751 — 1825) — вядомы скульптар, прадстаўнік класіцызму, прафесар, рэктар Акадэміі мастацтваў.

Біяграфія

Б. Ш. Мітуар. «Партрэт Ф. Ф. Шчадрына», 1813. На заднім плане скульптура «Дыяна»
«Німфы, якія трымаюць нябесную сферу». Скульптурная група перад будынкам Адміралцейства ў Пецярбургу, 1812
Персей з галавой Медузы

Феадосій Шчадрын нарадзіўся ў сям’і салдата лейб-гвардыі Праабражэнскага палка, у 1764 годзе прыняты ў лік казённых выхаванцаў пры Акадэміі мастацтваў. Навучаўся скульптуры ў француза Нікаля-Франсуа Жыле(руск.) бел..

За час навучання атрымаў шэраг узнагарод. У 1769 годзе атрымаў другі сярэбраны медаль, у 1770 годзе — малы залаты за барэльеф «Замах Рагнеды на жыццё Уладзіміра», у 1771 годзе — першы сярэбраны за малюнкі з натуры. У 1772 годзе ён атрымлівае вялікі залаты медаль за барэльеф «Ізяслава Мсціславіча, зняважанага, хацелі забіць любімыя яго воіны, не ведаўшы», выкананы ў стылі рускага барока.

У 1773 годзе як пенсіянер Акадэміі мастацтваў(руск.) бел. быў камандзіраваны для працягу навучання за мяжу. На працягу года прабыў у Італіі, спачатку ў Фларэнцыі, затым у Рыме, дзе ім была выканана статуя «Апалон, які вымае стралу з калчана». У 1775 годзе па загадзе Акадэміі мастацтваў, для працягу адукацыі, пераехаў у Парыж, дзе і прабыў больш за дзесяць гадоў. Заняткі скульптурай, вельмі паспяховыя, праводзіліся пад кіраўніцтвам Габрыэля Алегрэна(руск.) бел.. На другім годзе навучання, у 1776 годзе, атрымаў за статую «Марсія» ад парыжскай Акадэміі другі залаты медаль. Па просьбе Алегрэна камандзіроўка яму было падоўжана.

Вярнуўшыся ў Пецярбург у 1789 годзе, ён заняў месца прафесара скульптуры ў Акадэміі мастацтваў. У 1794 годзе ім выкананы значны твор «Венера, якая выйшла з вады», набытая ў 1797 годзе Паўлам I за 7000 руб.

У 1794 годзе быў прызнаны прафесарам, а праз год членам савета Акадэміі, у 1803 годзе стаў ад’юнкт-прафесарам. У 1818 годзе атрымаў званне рэктара.

Шчадрыным выкананы шэраг работ грамадскага прызначэння. Фігуры «Сірэны» (1800-05) і «Рэкі» для Самсонаўскай тэрасы Пецяргофскага саду, фігуры для Біржы, Адміралцейства (сумесна з І. І. Церабянёвым, архітэктарамі І. К. Корабавым і А. Д. Захаравым), у тым ліку «Карыятыды» (1812—1813); для Казанскага сабора, у тым ліку велізарны гарэльеф: «Хрыстос, які ідзе да месца распяцця» (1807). Выкананы шэраг бюстаў і асобных скульптур: «Спячы Эндыміён», бронза, 1779, «Фаўн з Вакханкай», «Дыяна», «Венера» (1792), «Нарцыс», бюст А. А. Нартава(руск.) бел., мармур, 1811. У форме медальернай пластыкі выконвае ў 1811 годзе медаль «У гонар адкрыцця Палтаўскага манумента».

Шчадрын Ф. Ф. пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках. У 1934 годзе яго прах перанесены ў Некропаль XVIII стагоддзя.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 18 ліпеня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Акадэмікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Скульптары Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1825 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1751 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Скульптары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Скульптары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
Катэгорыя·Асобы