wd wp Пошук:

Фастнахтшпіль

Фастнахтшпіль (ням.: Fastnachtspiel, літар. — масленічная гульня, ад Fastnacht масленіца + Spiel гульня) — від нямецкага народнага твора, разнавіднасць сярэдневяковага фарса. Узнік на аснове масленічных карнавальных інсцэніровак (бытавыя сцэны, звычайна анекдатычнага характару). У XIV—XVI стст. літаратурна апрацаваны, тэматыка пашыралася за кошт сюжэтных запазычанняў з твораў рыцарскай літаратуры і інш. Асаблівае развіццё набыў у Нюрнбергу сярод удзельнікаў гуртка майстэрзінгераў. Лепшыя ўзоры створаны Г.Саксам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Літаратура Германіі