wd wp Пошук:

Майстэрзінгеры

Ганс Сакс, адзін з найбольш вядомых мейстэрзінгераў

Майстэрзінгеры (ням.: Meistersinger літаратурны майстар-спявак) — нямецкія паэты-спевакі XIV—XVI стст. з бюргерскага рамесна-цэхавага асяроддзя, якія прыйшлі на змену мінезінгерам. Заснавальнік паэзіі майстэрзангу паэт-вандроўнік Г.Фраўэнлаб з Майсена. Творчасць майстэрзінгераў рэгламентавалася зводамі правіл (т.зв. табулатуры), якімі трэба было няўхільна кіравацца. Асноўныя тэмы: біблейскія, рэлігійна-дыдактычныя, гістарычныя (XIV—XV стст.), свецкія, кахання (XVI ст.). Нярэдка выступалі аўтарамі фастнахтшпіляў. Для запісу мелодый выкарыстоўвалі мензуральную натацыю. Найбольш вядома пеўчая школа-гільдыя ў Нюрнбергу (прадстаўнікі — Г.Фольц, Г.Сакс), дзейнасць якой увасоблена ў оперы «Нюрнбергскія майстэрзінгеры» Р.Вагнера (1867 г.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Паэты Германіі
Катэгорыя·Музыка Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Літаратура Германіі