wd wp Пошук:

Фаска

Фаска (ад ням. Fass - бочка) - мера аб’ёму і масы ў Германіі і Рэчы Паспалітай.

З XIII ст. гамбургская фаска адпавядала 24,49 кілаграмам ячменю і аўса, 36,70 кілаграмам жыта, пшаніцы, гароху, 52,63 літраў алею. У Берасці ў 1605 г. малая фаска адпавядала 22 камяням, у Варшаве Рускай (Веляшковічы каля Суража) у 1756 годзе 1 фаска = 6 гарцаў = 6 шыфунтаў = 100 бунтаў = 1013,22 кілаграма. У 1764 фаска Рэчы Паспалітай вызначана як 0,241 варшаўскага карца (28,992 літраў). У XIX ст. польская фаска = 0,125 карца = 4 гарцы = 16 квартаў = 15,0756 кілаграм.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Адзінкі вымярэння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0