wd wp Пошук:

Фарнак II Фрыгійскі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фарнак. Фарнак II Фрыгійскі (элам. Парнака; ? — ?) — дзяржаўны дзеяч Персідскай імперыі. З роду Фарнакідаў, адгалінавання каралеўскага роду Ахеменідаў, сын Фарнабаза I.

Узгадваецца ў 430 да н.э. як спадчыннік свайго бацькі Фарнабаза І на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Паводле Фукідыда, удзельнічаў у перамовах паміж Спартай і каралём Артаксерксам I. Апошні раз узгадваецца ў 422 да н.э. У 413 да н.э. яго сын Фарнабаз II ужо займаў пасаду бацькі. Дата смерці Фарнака невядомая.

Папярэднік:
Фарнабаз I
Сатрап фрыгійскі
430 да н.э.420 да н.э.?
Пераемнік:
Фарнабаз II

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Памерлі ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Фарнакіды
Катэгорыя·Сатрапы фрыгійскія
Катэгорыя·Дынастыя Фарнакідаў