wd wp Пошук:

Фантан Хавіс Аманда

Хавіс Аманда (Havis Amanda) — фантан на Гандлёвай плошчы Хельсінкі каля парку Эспланады.

Фантан, створаны скульптарам Віле Валгрэнам(фін.) бел., быў адліты з бронзы ў Парыжы ў 1906 годзе, але з-за спрэчак наконт размяшчэння аголенай фігуры ў цэнтры сталіцы, ўсталяваны ён быў толькі ў 1908 годзе.

Фігура німфы

Статуя атрымала назву «Хавіс Аманда», што па-шведску азначае «марская німфа». У адрозненне ад іншых помнікаў, размешчаных у цэнтры Хельсінкі, гэты фантан адрозніваецца асутнасцю якой-небудзь афіцыёзнасці. Паводле меркавання архітэктара, вобраз маладой жанчыны, якая выходзіць з мора, найлепш сімвалізуе Хельсінкі. Манта, як празвалі статую ў народзе, стала амаль сімвалам горада, абавязанага сваім нараджэннем мору.

У 1930-я гады з’явілася традыцыя напярэдадні першамайскага свята «Вапу» надзяваць на галаву статуі студэнцкую фуражку. Узімку 1995 года, калі зборная Фінляндыі па хакеі стала Чэмпіёнам свету, 100 000 жыхароў сталіцы адзначалі гэту падзею на Гандлёвай плошчы, а німфу прыбралі ў майку хакейнай зборнай.

Зноскі

  1. https://www.hamhelsinki.fi/julkinen-taide/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Помнікі Хельсінкі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1908 годзе