wd wp Пошук:

Фантан Трытона

Фантан Трытона — фантан у Рыме, створаны Джавані Ларэнца Берніні.

Гэты фантан размешчаны на П’яцца Барберыні, недалёка ад Палацца Барберыні. Фантан быў зроблены ў 1642 годзе па замове папы Урбана VIII (Барберыні) неўзабаве пасля завяршэння будаўніцтва палацца.

Пастамент фантана ўтвараюць 4 дэльфіна, на кончыках хвастоў якіх размяшчаецца велізарная ракавіна. На расчыненых створках гэтай ракавіны знаходзіцца статуя Трытона, сына бога Пасейдона. Трытон выдувае з ракавіны струмень вады, якая напаўняе чару фантана. Між дэльфінамі размешчаны выявы герба сям’і Барберыні, папскай тыяры.

На гэтай жа плошчы знаходзіцца іншая праца Берніні - Фантан пчол.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1643 годзе
Катэгорыя·Фантаны Італіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Рыма
Катэгорыя·Фантаны Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць