wd wp Пошук:

Факультэт бухгалтарскага ўліку БДСГА

Факультэт бухгалтарскага ўліку — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Апісанне

У падрыхтоўцы спецыялістаў улікова-фінансавага профілю прымаюць удзел 6 дактароў навук, прафесараў, 16 кандыдатаў навук, дацэнтаў. У рашэнні ўлікова-аналітычных задач студэнты авалодваюць найноўшымі тэхналогіямі, даведачна-аналітычнымі сістэмамі і спецыялізаванымі праграмнымі прадуктамі па аўтаматызацыі бухгалтарскага ўліку («1С бухгалтэрыя», «Бухстат», «БІЗНЕС-ІНФА», «Бест» і інш.).

Для праходжання вытворчай практыкі студэнты накіроўваюцца на вядучыя прадпрыемствы сістэмы АПК, у фінансавыя органы і банкаўскую сферу. Гэта дае магчымасць выпускнікам зразумець спецыфіку прафесійнай дзейнасці, праверыць сваю канкурэнтаздольнасць на рынку працы і магчымасці будучага працаўладкавання. Студэнты, якія дасканала валодаюць замежнымі мовамі, маюць магчымасць праходжання вытворчай практыкі за мяжой.

Спецыяльнасці

Факультэт бухгалтарскага ўліку на I ступені вышэйшай адукацыі ажыццяўляе падрыхтоўку па спецыяльнасцях «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» (кваліфікацыя — эканаміст), «фінансы і крэдыт» (кваліфікацыя — эканаміст) вочнай, завочнай, у тым ліку скарочанай, формаў навучання, на II ступені — па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, статыстыка»[1].

Дэканы

Зноскі

  1. Факультэт бухгалтарскага ўліку
  2. Сцешыц Лявон Іосіфавіч (1937—2009)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Эканамічныя факультэты
Катэгорыя·Факультэты БДСГА
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат