wd wp Пошук:

Фабіян Пачобут-Адляніцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Пачобут-Адляніцкі. Фабія́н Пачо́бут-Адляні́цкі (18974 ліпеня 1944, Казлякевічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі каталіцкі святар. Верагодна, брат святара Юрыя Пачобута-Адляніцкага.

Скончыў Пінскую (?) духоўную семінарыю. У 1921 годзе прыняў сакрамент святарства. У 19261928 гадах вікарый парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пружанах. Ад 1931 — пробашч касцёла Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Слядзянаў Цеханавецкага дэканата (Бельска-Падляскі павет). У 1936 годзе служыў у Бярозе-Картузскай[1].

З 1937 года служыў у парафіі Св. Юзафа ў Лунінцы, дэкан аднайменнага дэканата. У нататках кіраўніка Прадстаўніцтва прэзідэнцкага бюро (польск.: Biuro Prezydialne Delegatury) Стэфана Паўлоўскага ў 1944 годзе Пачобут-Адляніцкі названы дэлегатам урада на тэрыторыі ўсходняга Палесся(польск.) бел.[2]. Таго ж года арыштаваны нацыстамі за дапамогу жыдам і партызанам. Расстраляны ў вёсцы Казлякевічы (цяпер у Баранавіцкім раёне). Пахаваны на могілках у Пінску.

Зноскі

  1. О состоянии и охране руин Картузианского монастыря в межвоенной Польше // Гістарычная брама. — 2008. — № 1 (23).
  2. Polska Podziemna Okręgowa Delegatura Rządu Polesie. Kryptonimy: “Błota”, “Bobry”, “Siano”(польск.) . Radosław «Butryk» Butryński (18 студзеня 2012).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пінску
Катэгорыя·Памерлі 4 ліпеня
Катэгорыя·Расстраляныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Каталіцкія святары
Катэгорыя·Выкладчыкі гімназіі імя Адама Міцкевіча (Пружаны)
Катэгорыя·Выпускнікі Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пачобуты-Адляніцкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе