wd wp Пошук:

Фабіяна Каруана

Фабія́на Луі́джы Каруа́на (італ.: Fabiano Luigi Caruana; нар. 30 ліпеня 1992, Маямі, Флорыда, ЗША) — італьянска-амерыканскі шахматны гросмайстар. Залаты прызёр XLII шахматнай алімпіяды ў складзе каманды ЗША і бронзавы прызёр у індывідуальным заліку.

Тытул гросмайстра ён заваяваў у 14 гадоў, 11 месяцаў і 20 дзён, стаўшы наймаладзейшым гросмайстрам у гісторыі Італіі і ЗША. У 2014 годзе дасягнуў трэцяга ў гісторыі шахматнага рэйтынгу — 2844. У 2018 годзе перамог у турніры прэтэндэнтаў і стаў першым амерыканцам пасля Роберта Фішэра, які атрымаў права пазмагацца за чэмпіёнскі тытул у аб’яднаных чэмпіянатах свету.

Біяграфія

Фабіяна Каруана нарадзіўся ў Маямі ў італьянска-амерыканскай сям’і[5][6]. Мае падвойнае грамадзянства Італіі і ЗША[7].

Калі Фабіяна было 4 гады, сям’я пераехала ў прадмесце Парк-Слоўп (Бруклін, Нью-Ёрк). У пяцігадовым веку стаў займацца шахматамі ў рэфармісцкай іўдэйскай кангрэгацыі Парк-Слоўпа і паўдзельнічаў у сваім першым турніры[7].

У 2004 годзе, у 12-гадовым веку, пераехаў з бацькамі ў Мадрыд дзеля працягу прафесійнай шахматнай кар’еры і да 2015 года выступаў за Італію. З 2007 года жыў у Будапешце, з 2010 — у Лугана (Швейцарыя), з 2014 — у Сент-Луісе (Місуры, ЗША)[8].

Шахматная кар’ера

У 2007 годзе Фабіяна Каруана перамог на турніры ў Будапешце з вынікам 7 пунктаў з 9, выканаў грасмайстарскі нарматыў у веку 14 гадоў, 11 месяцаў і 20 дзён, стаўшы наймаладзейшым гросмайстрам Італіі і ЗША, пераўзышоўшы рэкорд Хікару Накамуры[9]. У жніўні таго ж года Каруана перамог у прадстаўнічым турніры ў Влісынген (Нідэрланды) з выніковым рэйтынгам 2715. У лістападзе-снежні Каруана стаў наймаладзейшым чэмпіёнам Італіі ў гісторыі, паказаўшы вынік 9½/11[10].

У студзені 2008 года Каруана дэбютаваў у Вэйк-ан-Зэе і перамог у групе C з лікам 10/13 і рэйтынгам 2696. У чэрвені выступіў за Італію на першай дошцы ў кубку Мітропы і стаў найлепшым першым іграком з паказнікам +6 (7½/9) і рэйтынгам 2810[11]. У лістападзе дэбютаваў на шахматных алімпіядах, і на першай дошцы набраў 7½/11 пунктаў з рэйтынгам 2696[12]. У лістападзе-снежні Каруана паспяхова абараніў чэмпіёнскі тытул у Італіі з паказнікам +5 (8/11)[13].

У лютым 2008 года Каруана быў запрошаны ў групу B турніру ў Вэйк-ан-Зэе і перамог у ёй з вынікам +4 (8½/13) і рэйтынгам 2751. Такім чынам ён стаў першым іграком у гісторыі турніру, які двойчы запар здолеў перамагчы ў групах C і B. У маі за італьянскую зборную ў кубку Мітропы набраў 6 пунктаў з 8 і атрымаў індывідуальны залаты медаль на першай дошцы. У лістападзе выступіў на кубку свету па шахматах у Ханты-Мансійску (Расія), дзе дайшоў да чацвертага кола.

У снежні 2010 года трэці раз стаў чэмпіёнам Італіі з паказнікам 9 пунктаў з 11 гульняў, а праз год дасягнуў выніку 10/11.

У студзені 2012 года ў групе A турніру ў Вэйк-ан-Зэе падзяліў 2-е месца з Магнусам Карлсенам і Тэймурам Раджабавым[14]. У сакавіку фінішаваў першым на 27-м адкрытым чэмпіянаце Рэйк’явіка (Ісландыя) з паказнікам 7½/9[15]. У ліпені перамог на 40-м Дортмундскім турніры з вынікам 6/9[16].

У лютым-сакавіку 2013 года Каруана перамог на Цюрыхскім турніры з вынікам 4/6. У кастрычніку перамог на 7-м Каралеўскім турніры ў Бухарэсце (Румынія) з вынікам 5/8 гульняў[17].

У чэрвені 2014 года Фабіяна Каруана ўзяў удзел у чэмпіянаце свету па рапідзе ў Дубаі (ААЭ), дзе з 10½ пунктамі з 15 гульняў заняў другое месца пасля Магнуса Карлсена і выйшаў на першую пазіцыю рэйтынгу ФІДЭ ў рапідзе з 2858 пунктамі[18]. У ліпені перамог на Дортмундскім турніры з 5½ пунктамі з 7 магчымых, упершыню перасягнуўшы рэйтынг 2800[19]. У жніўні на XLI шахматнай алімпіядзе ў Трумсё (Нарвегія) паказаў на першай дошцы вынік 6½ пунктаў з 9. У жніўні-верасні з 8½ пунктамі з 10 гульняў перамог на Сент-Луіскім кубку (Місуры), паказаўшы рэйтынг 3080[20].

У студзені 2015 года Фабіяна Каруана заняў на турніры ў Вэйк-ан-Зэе сёмае месца з 7 пунктамі з 13. Перамога па выніках Гран-пры ФІДЭ вывела яго ў турнір прэтэндэнтаў[21]. У чэрвені-ліпені Каруана перамог на Дортмундскім турніры з 5½ пунктамі з 7. У верасні дайшоў да чацвертага кола Кубка свету.

У студзені 2016 на турніры ў Вэйк-ан-Зэе падзяліў другое месца з Дзінам Лірэнем, набраўшы 8 пунктаў з 13. Пасля гэтага ён выйшаў на 3-е месца сусветнага рэйтынгу.

Зноскі

  1. 1 2 http://en.chessbase.com/post/fabiano-caruana-youngest-us-and-italian-gm-in-history
  2. Fabiano Caruana // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  3. 1 2 3 ratings.fide.com Праверана 23 красавіка 2018.
  4. FIDE FIDE Standard Ratings as of 31 december 2021 — 2021.
  5. Fabulous Fabiano(англ.) . chessbase.com (19 мая 2003). Праверана 26 лістапада 2018.
  6. Couch Slouch. Fabiano Caruana and Magnus Carlsen — that’s a title clash worth watching(англ.) . The Washington Post (12 ліпеня 2015). Праверана 26 лістапада 2018.
  7. 1 2 Who was the future GM? Fabiano Caruana, Italy’s top grandmaster!(англ.) , chessbase.com (18 кастрычніка 2007). Праверана 26 лістапада 2018.
  8. St. Louis’ Fabiano Caruana Is Returning The U.S. To A Chess ‘Powerhouse’(англ.) . kmox.com (18 красавіка 2018). Праверана 26 лістапада 2018.
  9. Fabiano Caruana – youngest US and Italian GM in history(англ.) . chessbase.com (20 ліпеня 2007). Праверана 26 лістапада 2018.
  10. Архіўная копія(італ.)  (недаступная спасылка). Federazione Scacchistica Italiana. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2019. Праверана 2 снежня 2018.
  11. 27th Chess Mitropa Cup: Olbia 2008. Best board results(англ.) . olimpbase.org (3 чэрвеня 2008). Праверана 26 лістапада 2018.
  12. 38th Olympiad Dresden 2008 Open(англ.) . chess-results.com (2 мая 2009). Праверана 26 лістапада 2018.
  13. Архіўная копія(італ.)  (недаступная спасылка). Federazione Scacchistica Italiana (14 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2017. Праверана 2 снежня 2018.
  14. Standings grandmaster group A 2012(англ.) . Tata Steel Chess Tournament. Праверана 26 лістапада 2018.
  15. Reykjavik Open 2012(англ.) . Icelandic chess federation (18 красавіка 2012). Праверана 26 лістапада 2018.
  16. Fabiano Caruana takes the trophy in Dortmund(англ.) . Chessdom.com (22 ліпеня 2012). Праверана 26 лістапада 2018.
  17. en.chessbase.com/post/bucharest-final-caruana-secures-victory-171013 Bucharest Final: Caruana secures victory , chessbase.com (17 кастрычніка 2013). Праверана 26 лістапада 2018.
  18. Alejandro Ramirez. World Rapid: Miraculous Carlsen(англ.)  (18 чэрвеня 2014). Праверана 26 лістапада 2018.
  19. Dortmund: Fabiano Caruana is now 2801(англ.) , chessbase.com (20 ліпеня 2014). Праверана 26 лістапада 2018.
  20. Lubomir Kavalek. Caruana’s Spectacular Chess Leap(англ.) , The Huffington Post (10 верасьня 2014). Праверана 26 лістапада 2018.
  21. FIDE Grand Prix in Khanty-Mansiysk: Final(англ.) , ФІДЭ (25 траўня 2015). Праверана 26 лістапада 2018.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларыдзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шахматныя гросмайстры
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 ліпеня
Катэгорыя·Шахматысты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе