wd wp Пошук:

Фабрыка Ломбэ

Будынак музея; сучасны выгляд
Фабрыка Ломбэ ў XVIII стагоддзі
Пажар на шаўковай фабрыцы Дэрбі 1910; карціна Альфрэда Джона Кіна

Шаўковая фабрыка, Фабрыка Ломбэ (англ.: Lombe’s Mill) — першая фабрыка па вытворчасці шоўку[1] і паўднёвая кропка ўключанага ў 2001 годзе у Сусветную спадчыну ЮНЕСКА ў Вялікабрытаніі комплексу фабрык у даліне ракі Дэруэнт[2]. Фабрыка будавалася ў 1702 і 1717 гады пасля вяртання з П’емонта Джона Ломбэ (John Lombe) з шаўкапраднымі машынамі filatoio і torcitoio[3]; архітэктар — Джордж Соракалд. Традыцыйна для вытворчасці шоўку выкарыстоўваліся калаўроты, і машыны павінны былі скласці сур’ёзную канкурэнцыю, аднак, для іх патрабавалася вялікая колькасць энергіі.

Джон Ломбэ памёр у 1722 годзе пры загадкавых абставінах, і, як лічылі, быў атручаны італьянскім забойцам у пакаранне за крадзеж іх камерцыйнай таямніцы. Яго зводны брат, Томас Ломбэ, памёр 2 чэрвеня 1739, пакінуўшы свой маёнтак удаве і двух іх дочкам.

У 1739 фабрыка была перададзеная ў лізінг Рычарду Уілсану (Richard Wilson). Уілсан кіраваў фабрыкай сумесна з лонданскім купцамі Уільямам і Сэмюэлем Лойдами і Томасам Бенетам у якасці наёмнага мэнэджэра ў долі.

Шаўковы камбінат быў адной з турыстычных славутасцяў Дэрбі; яго наведаў Босуэл у верасня 1777 года. Не ўсе наведвальнікі былі ўражаныя ўмовамі працы. Торынгтан пракаментаваў іх так: «спякота, смярдзіць і шумна», у той час як Фэрхолт у 1835 годзе быў узрушаны хваравітай прысутнасцю дзяцей з бедных сем’яў. Уільям Хатан (William Hutton), былы работнік фабрыкі, пазней успамінаў пра збіенне і нізкую заработную плату: праца спынялася толькі ў засуху, экстрэмальныя маразы і пры перабоі з пастаўкамі сыравіны, хоць падчас гонак у Дэрбі ў жніўні 1748 і ў час выбараў рабіліся неафіцыйныя выходныя дні.

Лістапад 1833 г. пачаўся з прамысловых беспарадкаў у Дэрбі, якія прывялі да ўтварэння Вялікага Нацыянальнага прафсаюза (Grand National Trades Union) у лютым 1834. Фабрыка не знаходзілася ў цэнтры гэтых падзей, хоць адносілася да работадаўцаў, якія дамовіліся не прымаць рабочых, якія з’яўляліся членамі прафсаюза. У сярэдзіне 1834 уладальнік фабрыкі паведаміў, што ў яго працуюць дзве траціны машын, і шэраг былых работнікаў просіць аб прыняцці на працу зноў. Згодна з The Derby Mercury, шэраг актывістаў не мог знайсці сабе працу ў Дэрбі.

Сям’я Тэйлараў валодала фабрыкай да банкруцтва ў 1865 годзе, калі ім прыйшлося распрадаваць абсталяванне. The Derby Mercury рэкламуе продаж шэрагу іншых шаўковых фабрык, што кажа аб спадзе галіны ў цэлым.

Вытворчасць шоўку была спынена ў 1908 годзе, калі новы ўладальнік, FW Hampshire і Co, вырашыў выпускаць ліпкія пасткі на мух і лекі ад кашлю. 5 снежня 1910 года на фабрыцы адбыўся пажар, пасля якога ўсходні бок будынка зваліўся ў раку. Будынак быў адбудавана, але ўжо трохпавярховым замест ранейшых пяці паверхаў. Пажар на шаўковай фабрыцы Дэрбі 1910 захаваны на карціне акварэліста Альфрэда Джона Кіна.

У 1920 гадах будынак выкарыстоўваўся Electricity Authority, у ім былі адкрыты магазіны, майстэрні і сталовая. Між фабрыкай і дарагі размяшчалася электрастанцыя, і аб існаванні фабрыкі практычна забыліся, пакуль у 1970 годзе электрастанцыя не была разбурана.

Музей

Асноўны артыкул: Музей індустрыі Дэрбі Музей у будынку былой фабрыкі быў адкрыты 29 лістапада 1974 г..

3 красавіка 2011 г[4] Музей індустрыі Дэрбі (музей прамысловасці і гісторыі Дэрбі), размешчаны цяпер ў будынку былой фабрыкі, быў закрыты Гарадскім саветам Дэрбі, каб вызваліць грошы на рэканструкцыю шэрагу іншых музеяў. Якой-небудзь даты адкрыцця музея зноў у бліжэйшыя два гады ў справаздачы, якая тлумачаць прычыны закрыцця, абвешчана не было[5][6]. Аднак адзначана, што адкрыццё адбудзецца так хутка, як гэта будзе магчыма, улічваючы ролю музея і яго «станоўчы ўплыў на будучыню горада»[7].

Зноскі

  1. History: Key Site: Introduction(англ.)  (недаступная спасылка). Derwent Valley Mills. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 7 мая 2010.
  2. Derwent Valley Mills(англ.) . ЮНЕСКО. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 7 мая 2010.
  3. Callendine 1993
  4. Архівавана 21 лютага 2009. Derby City Council Museum website, accessed 9th April2011
  5. Report of the Strategic Director of Neighbourhoods(недаступная спасылка) 26 October 2010, accessed 4 January 2011
  6. Архівавана 27 мая 2012. This is Derbyshire 25 February 2011, accessed 9 April 2011
  7. The Silk Mill Архівавана 21 лютага 2009.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Дэрбі