wd wp Пошук:

Музей індустрыі Дэрбі

Музей індустрыі Дэрбі (англ.: Derby Industrial Museum, таксама вядомы як шаўковая фабрыка (англ.: The Silk Mill) — музей прамысловасці і гісторыі, які знаходзіцца ў горадзе Дэрбі (Англія).

Гісторыя

Асноўны артыкул: Фабрыка Ломба Музей размешчаны ў будынку былой шаўковай фабрыкі Lombe’s Mill, якой сканчаецца паўднёвая мяжа комплексу фабрык у даліне Дэрвента, уключанага ў спіс Сусветнай спадчыны Вялікабрытаніі[1]. Першая з фабрык паўстала паміж 1717 і 1721 годамі[2]. Яе ўладальнікамі былі браты Лоўмб, якія паставілі ў памяшканнях новыя станкі для выцягвання шоўку ў ніці. Для прывядзення іх у дзеянне выкарыстоўваліся вадзяныя колы.

Вытворчасць шоўку была спынена ў 1908 годзе, калі новы ўладальнік, F.W. Hampshire і Кампанія, вырашыў выпускаць ліпкія лавушкі на мух і лекі ад кашлю.

5 снежня 1910 на фабрыцы здарыўся пажар, пасля якога ўсходні бок будынку зваліўся ў раку. Ён быў адбудаваны, але ўжо трохпавярховым замест ранейшых пяці паверхаў.

Дзейнасць

Экспанат музею

Музей быў адчынены 29 лістапада 1974. Асаблівая ўвага ў экспазіцыях зробленая на чыгуначную галіну і прэзентацыю прадукцыі фірмы Rolls-Royce plc, брытанскай кампаніі, што спецыялізуецца на авіяцыйных рухавіках і сілавых прыстроях для суднаў і прамысловасці. Таксама прадстаўленыя горназдабываючая прамысловасць, кераміка і ліцейная справа. У музеі ладзілі таксама іншыя выстаўкі і адукацыйныя праграмы[3].

3 красавіка 2011 музей быў зачынены на кансервацыю гарадскімі ўладамі[3], каб вызваліць грошы на рэканструкцыю шэрагу іншых музеяў. Пэўнай даты адкрыцця ў бліжэйшыя два гады ў справаздачы па прычынах закрыцця паведамлена не было[4][5]. Аднак выказаны спадзеў, што адкрыццё адбудзецца так хутка, як гэта будзе магчыма, улічваючы ролю музея і яго «станоўчы ўплыў на будучыню гораду»[3].

Зноскі

  1. Derwent Valley Mills(англ.) . ЮНЕСКА. Праверана 7 мая 2010.
  2. Whitehead Архіўная копія(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2011. Праверана 9 мая 2011.
  3. 1 2 3 Архіўная копія(англ.)  (недаступная спасылка). Derby City Council Museum website. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2009. Праверана 9 мая 2011.
  4. Report of the Strategic Director of Neighbourhoods(англ.) . Праверана 4 студзеня 2011.(недаступная спасылка)
  5. Архіўная копія(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 9 мая 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Музеі Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай