wd wp Пошук:

ФК Феенорд

«Феенорд» (нідэрл.: Feyenoord Rotterdam) — нідэрландскі футбольны клуб з горада Ротэрдам. Быў заснаваны пад назвай «Вільгельміна» ў 1908 годзе, але ў 1912 годзе клуб змяніў сваю назву на сучасную і пераехаў на стадыён «Дэ Кёйп» у 1937 годзе. 15-разовы чэмпіён Нідэрландаў і 13-разовы ўладальнік Кубка Нідэрландаў, 4-разовы ўладальнік Суперкубка Нідэрландаў.

«Феенорд» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у Нідэрландах. Клуб таксама з’яўляецца ўладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1970), двух Кубкаў УЕФА (1974, 2002) і аднага Міжкантынентальнага кубка (1970). «Феенорд» гістарычна з’яўляецца адным з трох дамінуючых клубаў краіны, у адным шэрагу з «Аяксам» і ПСВ. Гэтыя тры клубы з’яўляюцца адзінымі клубамі, якія правялі ўсе сезоны Эрэдывізіі з моманту яе стварэння ў 1952 годзе.

Клуб вядомы сваёй велізарнай нацыянальнай падтрымай. Найбольш паспяховы перыяд клуба ў гісторыі быў у 1960-я і 1970-я гады, калі Кун Мулейн і Увэ Кіндваль прывялі клуб да шасці чэмпіёнскіх тытулаў, двух еўрапейскіх трафеяў, Міжкантынентальнага кубка і, тым самым стаўшы першым нідэрландскім клубам, які атрымаў перамогу ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў і Міжкантынентальным кубку. «Феенорд» мае даўняе супрацьстаянне з «Аяксам», як сутыкненне паміж двума найбуйнейшымі гарадамі ў Нідэрландах. Іхнае дэрбі мае назва Дэ Класікер (нідэрл.: De Klassieker).

Гісторыя

Футбольны клуб «Вільгельміна» быў заснаваны ў пабе Дэ Верээнігінг 19 ліпеня 1908 года[1]. Клуб пачаў гуляць у чырвоных кашулях з сінімі рукавамі і белых майтках[1]. Між 1908, 1910, 1911 і 1912 гадамі, у клубе прайшоў шэраг змяненняў у назве каманды і колерах, гэтак у 1909 годзе клуб стаў называцца «Гілеслёйзэ»[2], а потым змяніў назву на РВВ «Цэлерытас». Атрымаўшы права выступаў пад эгідай Нацыянальнай футбольнай асацыяцыі ў 1912 годзе, клуб быў перайменаваны ў «Феенорд», у гонар раёна горада, у якім была заснавана каманда[3]. Адразу з назвай былі зменены і колеры клуба, гэта значыць каманда пачала гуляць у чырвона-белыя кашулях, чорных шортах і чорных шкарпэтках. Гэтыя колеры захаваліся ў клубе і на сёння. У 1917 годзе «Феенорд» выйшаў у нідэрландскую вышэйшую лігу і пераехаў на новы стадыён Кромэ Зандвег[3].

Пасля шаснаццаці гадоў пасля стварэння клуба і ўсяго толькі праз тры гады пасля пачатку выступаў у вышэйшым дывізіёне «Феенорд» дамогся першага свайго тытулу, атрымаўшы перамогу ў розыгрышу чэмпіянату Нацыянальнай лігі ў 1924 годзе[3]. Наступным поспехам клуба стала другая перамога ў 1928 годзе. «Феенорд» атрымаў свой ​​першы Кубак Нідэрландаў у 1930 годзе, забіўшы адзіны гол у фінальным дэрбі супраць клуба «Эксельсіёр»[4]. Клуб працягнуў дамінаваць у айчынным чэмпіянаце атрымаўшы перамогу ў кубку ў 1935 годзе і ў 1936 годзе ў чэмпіянаце.

Дзякуючы выдатным выступам клуба гульні з удзелам клуба пачалі прыцягваць большую колькасць заўзятараў на сваім стадыёне на Кромэ Зандвег, таму ў 1933 годзе кіраўніцтва клуба вырашыла пабудаваць новую футбольную пляцоўку. У 1937 годзе клуб пераехаў на новы стадыён, які атрымаў мянушку «Дэ Кёйп», што перакладаецца як «ванна». Да пачатку Другой сусветнай вайны клуб тройчы запар займае першае месца ў рэгулярным сезоне, пры гэтым двойчы становячыся чэмпіёнам у 1936 і 1938 гадах[5].

Падчас Другой сусветнай вайны «Феенорд» свае матчы праводзіў на стадыёне ротэрдамскай «Спарты», бо нацысты занялі Дэ Кёйп[5].

Супрацьстаянне

Амстэрдамскі «Аякс» з’яўляецца галоўным сапернікам «Феенорда»[6]. Два клубы маюць даўнюю гісторыю супрацьстаяння, а матчы паміж двума клубамі называюць Дэ Класікер (нідэрл.: De Klassieker). Суперніцтва спалучае ў сябе не толькі супрацьстаянне двух каманд, але і канфрантацыю паміж двума найбуйнейшымі гарадамі краіны, Амстэрдамам і Ротэрдамам, два горада, якія маюць свае культурныя традыцыі[7]. Сустрэча паміж гэтымі дзвюма камандамі па-ранейшаму лічыцца найбуйнейшым дэрбі краіны ў сезоне[7].

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Нідэрланды Бр Джустын Бейло 1998
2 Нарвегія Аб Маркус Хольмгрэн Педэрсен 2000
3 Нідэрланды Аб Лютсхарэль Гертруйда 2000
5 Нарвегія Аб Фрэдрык Андрэ Б’ёркан 1998
6 Данія Аб Якаб Расмусен 1997
7 Іран ПА Алірэза Джаханбахш 1993
8 Нідэрланды ПА Квінтэн Тымбер 2001
9 Бразілія Нап Данілу 1999
10 Турцыя ПА Аркун Кёкчу Капітан каманды 2000
11 Нідэрланды Нап Джавайра Дылрасун 1998
14 Бразілія Аб Ігар Пайшан 2000
15 Перу Аб Маркас Лопес 1999
17 Польшча ПА Себасцьян Шыманскі 1999
Пазіцыя Імя Год нараджэння
18 Аўстрыя Аб Гернот Траўнер 1992
20 Нідэрланды ПА Матс Віфер 1999
21 Ізраіль Бр Афір Марцыяна 1989
22 Германія Бр Тымон Веленройтэр 1995
23 Швецыя ПА Патрык Волемарк 2001
24 Нідэрланды Аб Мімейрхел Беніта 2003
25 Нідэрланды ПА Махамед Табуні 2002
26 Марока Нап Усама Ідрысі 1996
27 Нідэрланды ПА Наа Наўёкс 2002
29 Мексіка Нап Сант’яга Хіменес 2001
30 Аргенціна Нап Эсек’ель Бульяўдэ 2000
33 Славакія Аб Давід Ганцка 1997
48 Нідэрланды ПА Антоні Міламбо 2005

Дасягненні

Нідэрланды

Еўракубкі

Міжнародныя турніры

Зноскі

  1. 1 2 Oprichting Wilhelmina Архівавана 3 сакавіка 2016.. frgoals.nl (гал.)
  2. HFC en Celeritas Архівавана 3 сакавіка 2016., frgoals.nl
  3. 1 2 3 Tot Feijenoord en de eerste prijzen Архівавана 3 сакавіка 2016., frgoals.nl
  4. Netherlands Cup Finals, rsssf.com
  5. 1 2 Landstitel in Sparta Stadion Архівавана 3 сакавіка 2016., frgoals.nl
  6. Feyenoord striker force too much for Ajax: 1-2. ajax-usa.com
  7. 1 2 «No words, but deeds!» — Introduction to an eternal rivalry. ajax-usa.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Феенорд
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1908 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Нідэрландаў