wd wp Пошук:

ФК Трабзанспор

«Трабзанспор» (турэцк.: Trabzonspor Kulübü) — турэцкі футбольны клуб з горада Трабзон.

Гісторыя

Пасля Першай сусветнай вайны футбол у горадзе Трабзон стаў улюбёным відам спорту і пачаў хутка расці ў 1920-х гадах з дапамогай сярэдніх школ у горадзе. У 1921 годзе быў створаны клуб «Ідманачагі», а ў 1924 годзе паўстаў клуб «Ідмангюджу», якія сталі самымі папулярнымі клубамі горада, пакуль не быў створаны клуб «Трабзанспор». У 1962—1963 гадах прэзідэнт Федэрацыі футбола Турцыі, Архан Шэрэф Апак, дзеля паляпшэння стандартаў футбола краіны, вырашыў стварыць «Нацыянальную футбольную лігу», у якой бы гулялі каманды, якія павінны прадстаўляць горад. Аднак «Ідманачагі» і «Ідмангюджу» не мелі намеру аб’ядноўвацца, каб прадставіць адзіную каманду з Трабзона. Але пасля некаторага часу, 21 чэрвеня 1966 года, пасля таго, як «Ідманачагі» вырашыў не далучацца ні да адной іншай каманды ў Трабзоне, клубы «Ідмангюджу», «Мартыспор» і «Карадэнізгюджу» сабраліся разам, каб стварыць клуб «Моладзевы клуб Трабзанспор» (па-турэцку: Trabzonspor Gençlik Kulübü) з чырвоным і белым як асноўнымі колерамі клуба. Алі Асман Улусоў стаў першым прэзідэнтам гэтай каманды. Тым не менш, афіцыйная назва каманды была «Трабзанспор 1966» у афіцыйных дакументах. Клуб правёў адзін сезон у лізе, пасля чаго назва была зменена на «Трабзанспор». 2 жніўня 1967 года да клуба далучыўся «Ідманачагі» і каманда пачала выступы ў другой турэцкай лізе[1].

Дасягненні

Чэмпіянат Турцыі:

Чэмпіён (7): 1975/76, 1976/77, 1978/79, 1979/80, 1980/81, 1983/84, 2021/22 2-е месца (9): 1977/78, 1981/82, 1982/83, 1994/95, 1995/96, 2003/04, 2004/05, 2010/11, 2019/20 Кубак Турцыі:

Пераможца (9): 1976/77, 1977/78, 1983/84, 1991/92, 1994/95, 2002/03, 2003/04, 2009/10, 2019/20 Фіналіст (6): 1974/75, 1975/76, 1984/85, 1989/90, 1996/97, 2012/13 Суперкубак Турцыі:

Пераможца (9): 1976, 1977, 1978, 1979, 1980, 1983, 1995, 2010, 2020 Фіналіст (3): 1981, 1984, 1992 Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Турцыя Бр Угурджан Чакыр Капітан каманды 1996
3 Іспанія Аб Марк Бартра 1991
4 Турцыя Аб Хюсеін Цюркмен 1998
6 Грэцыя ПА Маноліс Сіёпіс 1994
7 Боснія і Герцагавіна ПА Эдзін Вішча 1990
8 Турцыя ПА Дарухан Такёз 1996
9 Турцыя Нап Умут Базок 1996
10 Турцыя ПА Абдулкадыр Амюр 1999
11 Грэцыя Нап Анастасіяс Бакасетас 1993
13 Бразілія Аб Вітор Угу 1991
17 Славакія ПА Марак Гамшык 1987
18 Турцыя Аб Эрэн Эльмалы 2000
19 Данія Аб Енс Ларсен 1991
21 Каба-Вердэ Нап Джаніні 1991
22 Турцыя Аб Таха Алтыкардэш 2003
Пазіцыя Імя Год нараджэння
23 Нідэрланды Нап Наджы Юнювар 2003
24 Нідэрланды Аб Стэфана Дэнсвіл 1993
25 Кот-д’Івуар ПА Жан-Філіп Гбамен 1995
27 Егіпет ПА Трэзегэ 1994
29 Паўночная Македонія ПА Эніс Бардзі 1995
30 Уругвай Нап Максі Гомес 1996
32 Турцыя ПА Юсуф Эрдаган 1992
33 Бразілія Аб Бруну Перыс 1990
34 Турцыя ПА Дагуджан Хаспалат 2000
37 Германія Нап Эмрэхан Гедыклі 2003
54 Турцыя Бр Мухамет Таха Тэпэ 2001
61 Турцыя ПА Юсуф Языджы 1997
80 Марока Нап Мантасер Лахцімі 2001
99 Турцыя Аб Серкан Асан 1999

Зноскі

  1. Mustafa Duman. Trabzon’un spor Tarihinden sayfalar Архівавана 17 кастрычніка 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·ФК Трабзанспор
Катэгорыя·Футбольныя клубы Турцыі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1967 годзе