wd wp Пошук:

ФК Рэйнджэрс

«Рэйнджэрс» (англ.: Rangers Football Club) ― шатландскі футбольны клуб з Глазга, гуляе ў Прэм’ершыпе. Клуб мае мянушкі the Gers, Teddy Bears і, акрамя таго, Light Blues. Часам клуб называюць «Глазга Рэйнджэрс», але слова Глазга ніколі не прысутнічала ў афіцыйнай назве клуба[1]. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Айбракс», які змяшчае 50,817 гледача, стадыён знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Глазга.

«Рэйнджэрс» 55 разоў перамагаў у нацянальным чэмпіянаце: больш, чым хто-небудзь з іншых клубаў у свеце. 27 разоў станавіўся ўладальнікам Кубка лігі Шатландыі, больш чым хто-небудзь у Шатландыі, і 34 разы перамагаў у Кубку Шатландыі. У 1961 годзе «Джарз» дайшоў да фіналу Кубка ўладальнікаў Кубкаў, стаўшы такім чынам першым брытанскім клубам, які дасягнуў фіналу еўрапейскіх кубкаў. У 1967 годзе клуб зноў патрапіў у фінал таго ж самага кубка, але таксама атрымаў паражэнне. І толькі ў 1972 годзе гэты трафей знайшоў сваё месца ў клубнай калекцыі. Акрамя таго ў 2008 годзе клуб дайшоў да фіналу Кубка УЕФА, а ў 2022 годзе — да фіналу Лігі Еўропы.

Клуб традыцыйна падтрымліваецца пратэстантамі і прыхільнікамі уніі з Англіяй (юніяністы). Галоўным супернікам клуба з’яўляецца «Сэлтык», тандэм двух клубаў вядомы як Старая Фірма (Old Firm), гульні паміж гэтымі камандымі маюць назву ― дэрбі Глазга.

Гісторыя

Чацвёра заснавальнікаў клуба ― браты Мойзэс і Пітэр Макнейл, Пітэр Кэмпбел і Уіліям Макбіт ― стварылі футбольную каманду і далі ёй назва па першым убачаным назве ў кніжцы[2]. У маі таго ж года прайшла першая гульня клуба супраць каманды Callander F.C. на грамадскім плошчы Glasgow Green, гульня скончылася з лікам 0:0. Афіцыйнай датай заснавання клуба лічыцца 15 ліпеня 1873 года, калі клуб правёў свой першы штогадовы сход. У 1877 годзе клуб дайшоў да фіналу Кубка Шатландыі. Першае ў гісторыі дэрбі Старой Фірмы адбылося ў 1888 годзе, у год заснавання «Селтыка». «Рэйнджэрс» атрымаў паражэнне з лікам 5:2. У сезоне 1890/91 Джарз стаў адным з дзесяці ўдзельнікаў сфарміраванай шатландскай футбольнай лігі. К гэтаму часу «Рэйнджэрс» ужо гуляў на «Айбракс».

Не здолеўшы атрымаць пагаднення з крэдыторамі 14 чэрвеня 2012 года клуб быў вымушаны пачаць працэс банкруцтва[3]. Яго актывы былі прададзены новай кампаніі, Sevco Scotland Ltd, якая ў далейшым была перайменавана ў Rangers Football Club Limited[4]. Пасля клуб быў зноў далучаны да Шатландскай футбольнай асацыяцыі, прыняўшы шэраг умоў, як аднагадовую забарону на трансферы. Заяўка на ўдзел у Шатландскай Прэм’ер-лізе была адхілена[5], у дадатак да гэтага было вырашына размясціць «Рэйнджэрс» у ніжэйшым дывізіёне ў пачатку сезона 2012/13, а не ў першы дывізіён, як спачатку планавалася[6].

Дасягненні

Зноскі

  1. Glasgow Green.18 March 2009.Glasgow City Council Архівавана 28 лютага 2009.
  2. Зала славы. Rangers official website
  3. Rangers in crisis: the final whistle sounds on Rangers’ 140 years of history. Telegraph
  4. «Interim Report to Creditors» (pdf). Duff and Phelps.
  5. «Rangers newco refused SPL entry after chairmen vote». BBC Sport
  6. Marjoribanks, Brain (13 July 2012). «Get out of here! Rangers thrown down to third division after clubs vote against stricken club». Daily Mail

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы Шатландыі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1872 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Рэйнджэрс