wd wp Пошук:

ФК Лакаматыў Масква

«Лакаматы́ў» (руск.: Локомотив) — расійскі футбольны клуб з горада Масква. Заснаваны ў 1923 годзе. Трохразовы чэмпіён Расіі, двухразовы ўладальнік Кубка СССР, дзевяціразовы ўладальнік Кубка Расіі і трохразовы ўладальнік Суперкубка Расіі. Генеральным спонсарам клуба з’яўляецца ААТ «Расійскія чыгункі».

Гісторыя

Дата заснавання

Афіцыйнай датай заснавання клуба пад сучаснай назвай «Лакаматыў» з’яўляецца 12 студзеня 1936 года. Аднак на афіцыйным сайце клуба пазначана, што папярэднікамі «Лакаматыва» былі чыгуначныя клубы «Казанка», які з’явіўся ў 1923 годзе; Клуб Кастрычніцкай рэвалюцыі (ККР), які выступаў у 1924—1930 гадах; і зноў «Казанка», які гуляў у 1931—1935 гадах. У адпаведнасці з гэтым, датай заснавання клуба можа таксама лічыцца 12 жніўня 1923 года. У кнізе Савіна «Масква футбольная» са спасылкай на футбольны каляндар-даведнік Масквы 1922 года прыводзіцца інфармацыя аб складах груп «Б» і «В» чэмпіянату сталіцы, дзе можна знайсці першыя згадванні аб камандзе рабочых чыгуначнага дэпо Масква-Пасажырская Казанскай чыгункі пад назвай «Гурток футбалістаў Казанскай дарогі» (скарочана «Казанка»), якая з’явілася ў 1922 годзе[1]. Фактычна ў асяроддзі заўзятараў «Лакаматыва» кожны год двойчы адзначаюць дзень нараджэння каманды, паколькі 12 жніўня знаходзіцца па тэрмінах побач з Днём чыгуначніка, які адзначаецца ў першую нядзелю жніўня[2].

1923—1991

22 мая 1936 года стаў днём нараджэння чэмпіянатаў Савецкага Саюза па футболе, адкрываў чэмпіянат матч паміж ленінградскім «Дынама» і маскоўскім «Лакаматывам». Першы гол быў на рахунку гульца чыгуначнікаў Віктара Лаўрова, але пасля ленінградская каманда забіла тры галы і перамагла ў матчы з лікам 3:1. Той сэзон чыгуначнікі скончылі на пятым месцы, тады ж быў і першы заваяваны трафей, ім стаў першы Кубак СССР у 1936 годзе. У фінале на стадыёне «Дынама» ў прысутнасці 20 тысяч гледачоў «Лакаматыў» абыграў тбіліскае «Дынама».

У канцы 1930-х гадоў за каманду гуляў Валянцін Гранаткін, які зрабіў выдатную кар’еру ў якасьці гульца і чыноўніка. З 1981 года па ініцыятыве прэзідэнта ФІФА Жуана Авеланжа праводзіцца міжнародны турнір юнацкіх каманд па футболе памяці першага віцэ-прэзідэнта ФІФА Гранаткіна.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Расія Бр Гільермі 1985
2 Расія Аб Дзмітрый Жываглядаў 1994
3 Бразілія Аб Лукас Фасан 2001
4 Расія Аб Станіслаў Магкееў 1999
5 Расія ПА Канстанцін Марадзішвілі 2000
6 Расія ПА Дзмітрый Барынаў Капітан каманды 1996
7 Нідэрланды Нап Гірана Керк 1995
9 Расія Нап Іван Ігнацьеў 1999
10 Францыя Нап Вільсан Ізідор 2000
11 Расія ПА Антон Міранчук 1995
12 Албанія Аб Марыа Мітай 2003
16 Харватыя Аб Тын Едвай 1995
17 Расія ПА Рыфат Жэмалетдзінаў 1996
Пазіцыя Імя Год нараджэння
18 Украіна Аб Марк Мампасі 2003
20 Расія Аб Іван Кузьмічоў 2000
24 Расія Аб Максім Нянахаў 1998
25 Гвінея Нап Франсуа Камано 1996
27 Расія Нап Вадзім Ракаў 2005
29 Бразілія Нап Педрынью 1999
53 Расія Бр Данііл Худзякоў 2004
60 Расія Бр Андрэй Савін 1999
69 Расія ПА Данііл Кулікаў 1998
71 Расія Аб Наір Тыкнізян 1999
77 Чарнагорыя Нап Марка Раканяц 2000
92 Расія ПА Абдула Багамаеў 2004
93 Расія ПА Арцём Карпукас 2002

Зноскі

  1. Так 1936 или 1923, или другой год?. lokomotiv.info
  2. Основная информация о клубе Архівавана 4 чэрвеня 2009.. fclm.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Расіі
Катэгорыя·1923 год у Маскве
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1923 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Лакаматыў Масква