wd wp Пошук:

ФК Лакаматыва Заграб

«Лакаматыва» (харв.: Nogometni klub Lokomotiva Zagreb) — харвацкі футбольны клуб з горада Заграб. Заснаваны 1 мая 1914 года. Свае матчы праводзіць на стадыёне «Краньчавічава».

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 1914 годзе і ад пачатку свайго існавання знаходзіўся ў цені гарадскіх грандаў: «Граджанскі», ХАШК і «Канкордыі». Найбольш паспяховым этапам гісторыі можна лічыць пасляваенныя гады, калі каманда на працягу васьмі сезонаў з 1947 да 1955 года гуляла ў першай лізе Югаславіі. Найлепшы вынік за гісторыю югаслаўскіх чэмпіянатаў — трэцяе месца, пасля «Хайдука» і «Црвены Звезды», у 1952 годзе. У 1957 годзе «Лакаматыва» зноў пакінула элітны дывізіён і да распаду СФРЮ на найвышэйшым узроўні не выступала.

У часы фармавання незалежнага харвацкага футбола гульцы «Лакаматывы» ўдзельнічалі ў розыгрышах ніжэйшых ліг, пераважна трэцяй. Пасля вылету ў чацвёртую лігу ў 2006 годзе каманда стала фарм-клубам сталічнага «Дынама». Падобнае супрацоўніцтва станоўча адбілася на выступах нядаўняга аўтсайдара, сезон 2009/10 футбалісты пачалі ўжо ў першай лізе. Каб адпавядаць патрабаванням турніру, каманда стала праводзіць хатнія матчы на арэне «Дынама» — «Максімір». У сезоне 2012/13 «Лакаматыва» атрымала першыя медалі ў гісторыі. За некалькі тураў да канца клуб датэрмінова забяспечыў сябе срэбранымі медалямі.

Дасягненні

Югаславія

Харватыя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Лакаматыва Заграб
Катэгорыя·Футбольныя клубы Югаславіі
Катэгорыя·Футбольныя клубы Харватыі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1914 годзе