wd wp Пошук:

ФК Дзятлава

«Дзятлава»беларускі аматарскі футбольны клуб з Дзятлава Гродзенскай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Доўгі час каманда з Дзятлава выступала ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці пад назвай «Белая Русь». У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Белая Русь» далучылася да Другой лігі. У маі 2021 года Дзятлаўскі агракомплекс стаў уладальнікам клуба, з-за чаго быў праведзены рэнэймінг і клуб пачаў называцца «Граніт-Агра».

15 жніўня 2021 года клуб адмовіўся ад удзелу ў матчы 15-га тура з «Астраўцом», у выніку чаго клубу было залічана тэхнічнае паражэнне[1].

У пачатку сезона 2022 каманда змяніла назву на «Дзятлава».

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2021Другая — Гродзенскі дывізіён (Д3)1324012316–9011/128 фіналу
2022Другая — Гродзенскі дывізіён (Д3)61873834–39241/128 фіналу

Зноскі

  1. Матч 18-го тура второй лиги “Островец” - “Гранит-Агро” отменен из-за отказа гостей(руск.) . Football.by (13 жніўня 2021). Праверана 13 жніўня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзятлава
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі