«Дзятлава» — беларускі аматарскі футбольны клуб з Дзятлава Гродзенскай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Доўгі час каманда з Дзятлава выступала ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці пад назвай «Белая Русь». У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Белая Русь» далучылася да Другой лігі. У маі 2021 года Дзятлаўскі агракомплекс стаў уладальнікам клуба, з-за чаго быў праведзены рэнэймінг і клуб пачаў называцца «Граніт-Агра».
15 жніўня 2021 года клуб адмовіўся ад удзелу ў матчы 15-га тура з «Астраўцом», у выніку чаго клубу было залічана тэхнічнае паражэнне[1].
У пачатку сезона 2022 каманда змяніла назву на «Дзятлава».
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2021 | Другая — Гродзенскі дывізіён (Д3) | 13 | 24 | 0 | 1 | 23 | 16–90 | 1 | 1/128 фіналу | |
2022 | Другая — Гродзенскі дывізіён (Д3) | 6 | 18 | 7 | 3 | 8 | 34–39 | 24 | 1/128 фіналу | |