wd wp Пошук:

ФК Генгам

«Генгам» (фр.: Guingamp) — французскі футбольны клуб з горада Генгам. Заснаваны ў 1912 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі (2009, 2014). «Генгам» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Стад дзю Рудуру», які размяшчаецца ў межах горада. Прафесійны статус клуба з’яўляецца даволі нетыповым для камуны, дзе пражываюць толькі 7280 жыхароў. Пры гэтым клубны стадыён здольны змясціць больш за 18 тысяч гледачоў.

Клуб упершыню выйшаў у Лігу 1 (найвышэйшы дывізіён Францыі) у 1995 годзе. Пасля неаднаразова выбываў у ніжэйшыя дывізіёны, але ў 2013—2019 гадах зноў выступаў у Лізе 1. Акрамя перамогі ў Кубку Францыі, клуб таксама вядомы тым, што стаў клубам-«трамплінам» для такіх ігракоў як Дзідзье Драгба, Фларан Малуда, Фабрыс Абрыэль і Венсан Кандэла.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·ФК Генгам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Францыі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1912 годзе