Уільям Холдэн (англ.: William Holden), сапраўднае імя Уільям Франклін Бідл мл. (англ.: William Franklin Beedle Jr.; 17 красавіка 1918 — 12 лістапада 1981) — амерыканскі акцёр, лаўрэат прэміі «Оскар» за галоўную ролю ў фільме «Канцлагер 17» (1953). Шэсць разоў яго імя называлі ў дзясятцы самых папулярных акцёраў ЗША (1954—1958, 1960). Амерыканскі інстытут кінамастацтва змясціў Уільяма Холдэна на 25-е месца ў спісе «100 найвялікшых зорак кіно».