wd wp Пошук:

Уільям Уіндам

Уільям Уіндам (англ.: William Windom; 10 мая 1827 — 29 студзеня 1891) — амерыканскі палітык, член Рэспубліканскай партыі, 33-і і 39-ы міністр фінансаў ЗША.

Біяграфія

Уільям Уіндам нарадзіўся ў акрузе Бельмант, штат Агаё. У 1850 годзе атрымаў юрыдычную адукацыю, а ў 1852 годзе Уіндам быў абраны пракурорам акругі Кнокс, Агаё. У 1855 годзе ён пераязджае ў тэрыторыю Менесота і пасяляецца ў горадзе Уінона.

4 сакавіка 1859 года Уіндам становіцца членам Палаты прадстаўнікоў ад Рэспубліканскай партыі. У 1870 годзе, у сувязі са смерцю сенатара Дэніэла Нортана, Уіндам становіцца сенатарам. Ён займаў гэты пост з 15 ліпеня 1870 па 22 студзеня 1871 года, пакуль яго месца не заняў Стэрнс. C 1881 па 1883 зноў быў сенатарам і старшынёй камітэта па міжнародных адносінах.

У сакавіку 1881 года прэзідэнт Джэймс Гарфілд прызначыў Уільяма Уіндама на пасаду міністра фінансаў ЗША. Пасля смерці Гарфілда, Уіндам захаваў свой пост пры новым прэзідэнце, Чэстэры Артуры. Пасля адстаўкі ў 1883 годзе вярнуўся да юрыдычнай практыкі. У 1889 годзе Уільям Уіндам другі раз стаў міністрам фінансаў, пры Бенджаміне Гарысане.

Памёр Уільям Уіндам 29 студзеня 1891 года, быў пахаваны на могілках Рок-Крык у Вашынгтоне.

Зноскі

  1. 1 2 William Windom // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 William Windom // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агая
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1827 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Міністры фінансаў ЗША
Катэгорыя·Асобы