wd wp Пошук:

Уільям Уілкінс

Уільям Уілкінс (англ.: William Wilkins; 31 жніўня 1778, Норыдж — 31 жніўня 1839, Лондан) — англійскі архітэктар і археолаг, член Каралеўскай Акадэміі мастацтваў.

Жыццё і творчасць

У. Уілкінс з’яўляўся прадстаўніком класіцызму ў архітэктуры. Ён нарадзіўся ў заможнай сям’і, яго бацька быў кіраўніком будаўнічай кампаніі. Адукацыю Уільям атрымаў у Кембрыджскім універсітэце. Паміж 1804 і 1807 гадамі падарожнічаў па Грэцыі, Турцыі, Паўднёвай Італіі; ён публікуе нататкі па класічнай і гатычнай архітэктуры. У паездках яго суправаджае італьянскі мастак Агасціна Агліа. Падчас сваіх падарожжаў Уілкінс збірае археалагічную калекцыю, а ў 1807 годзе выходзіць у свет яго праца «Антычныя помнікі Вялікай Грэцыі», упрыгожаная ілюстрацыямі А. Агліа.

Ёркшырскі музей
Лонданскі ўніверсітэцкі каледж

У.Уілкінс пабудаваў у класічным, неа-грэчаскім стылі Даўнінг-каледж у Кембрыджы (1805-20), будынак Каралеўскага тэатра ў Беры-Сент-Эдмендс (1819), Універсітэцкі каледж Лондана (1825-32), Ёркшырскі музей (1830).

З яго прац у гатычным стылі варта адзначыць Кінгс-Каледж, Трыніці-Каледж і Корпус Крысці-Каледж у Кембрыджы. Найбольш вядомае са збудаванняў, збудаваных У.Уілкінсам — будынак Лонданскай Нацыянальнай галерэі (1838).

Сачыненні

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1839 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1778 годзе
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Норыджы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў