wd wp Пошук:

Уільям Пол Цёрстан

Уільям Пол Цёрстан (англ.: William Paul Thurston; 30 кастрычніка 1946, Вашынгтон — 21 жніўня 2012, Рочэстэр) — амерыканскі матэматык, адзін з піянераў маламернай тапалогіі, лаўрэат прэміі Філдса (1982).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і інжынера-фізіка Лабараторый Бэла і швачкі. У 1967 годзе скончыў Нью-каледж у Фларыдзе, у дыпломнай працы прадставіў інтуіцыянісцкія асновы тапалогіі. Па заканчэнні каледжа паступіў ва Універсітэт Каліфорніі ў Берклі; студэнтам удзельнічаў у дэманстрацыях супраць В’етнамскай вайны. У 1972 годзе пад кіраўніцтвам Морыса Хірша абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Слаенні 3-мнагастайнасці, якія з’яўляюцца расслаеннямі на акружнасці».

Пасля абароны правёў год у Інстытуце вышэйшых даследаванняў у Прынстане, пасля чаго запрошаны ў Масачусецкі тэхналагічны інстытут на пасаду дацэнта. У 1974 годзе атрымаў пасаду прафесара ў Прынстанскім універсітэце, дзе ў другой палове 1970-х — пачатку 1980-х гадоў атрымаў асноўныя вынікі ў маламернай тапалогіі.

У 1982 годзе стаў лаўрэатам Філдсаўскай прэміі, у намінацыі адзначаўся рэвалюцыйны ўклад у двухмерную і трохмерную тапалогію, які паказаў новыя ўзаемасувязі паміж аналізам, тапалогіяй і геаметрыяй, а таксама дэманстрацыю таго, што вялікі клас 3-мнагастайнасцей валодае гіпербалічнай структурай.

У 1992 годзе вярнуўся ў Берклі, заняўшы пасаду дырэктара мясцовага Інстытута матэматычных даследаванняў. У перыяд 1996—2003 гадоў быў прафесарам у Каліфарнійскім універсітэце ў Дэйвісе. З 2003 года — прафесар матэматыкі і інфарматыкі ў Карнельскім універсітэце.

У 2011 годзе перанёс аперацыю па выдаленні меланомы, пазбавіўшыся правага вока, аднак працягваў працу, актыўна ўдзельнічаў у канферэнцыях. Памёр у 2012 годзе ў выніку наступстваў ракавага захворвання.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. William Thurston // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Brozović D., Ladan T. William Paul Thurston // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. Bill Thurston dies. Праверана 22 жніўня 2012.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 Gabai D., Kerckhoff S. William P. Thurston,1946–2012 // Notices Amer. Math. Soc. / F. MorganAMS, 2015. — Vol. 62, Iss. 11. — P. 1318–1332. — ISSN 0002-9920; 1088-9477
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Таполагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Карнельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ад раку
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Памерлі 21 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Рочэстэры (Нью-Ёрк)