wd wp Пошук:

Уільям Маміер

Уільям Уолес Маміер (англ.: William Wallace Momyer; 23 верасня 1916 — 10 жніўня 2012) — генерал і лётчык Ваенна-паветраных сіл ЗША.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскогі, штат Аклахома, у 1916 годзе, але вырас у Сіэтле, штат Вашынгтон.

У 1938 годзе пачаў службу ў Ваенна-паветраным корпусе арміі ЗША. У 1942 годзе уступіў у пасаду камандзіра 33-й знішчальнай групай, якая брала ўдзел у аперацыі «Факел» у Паўночнай Афрыцы падчас Другой сусветнай вайны. У кастрычніку 1943 года адхілены ад кіраўніцтва падраздзяленнем з-за расавага канфлікту з лётчыкам Таскігі.

З 1946 па 1949 служыў у тактычным паветраным камандаванні і ўзначальваў 8-е знішчальна-бамбавальнае крыло, пасля чаго паступіў у Ваенна-паветраны каледж. З 1964 па 1966 займаў пасаду кіраўніка камандавання паветранай падрыхтоўкі. Пазней прызначаны намеснікам камандуючага па паветраных аперацыях MACV. Быў адказны за аперацыю «Грымоты», якая праведзена па загадзе прэзідэнта ЗША Ліндана Джонсана і міністра абароны Роберта Макнамары.

У верасні 1973 выйшаў на пенсію года. Памёр у 2012 годзе ва ўзросце 95 гадоў.

Зноскі

  1. 1 2 William Wallace Momyer // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Retired Air Force Gen. William W. Momyer dies at 95 Праверана 1 верасня 2012.
  3. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 12 лютага 2020.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Літаратура

—(2010). «Tuskegee Airmen Chronology(недаступная спасылка)», AFHRA. Retrieved 31 October 2013

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аклахоме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Пахаваныя на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Генералы ЗША
Катэгорыя·Памерлі 10 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Фларыдзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лётчыкі ЗША