wd wp Пошук:

Уільям Кемдэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кемдэн. Уільям Кемдэн (англ.: William Camden) (2 мая 1551 — 9 лістапада 1623) — англійскі гісторык з г. зв. школы антыквараў і археолаг.

Асноўныя працы

Усё жыццё Кемдэн збіраў матэрыялы па гісторыі, геаграфіі і археалогіі Англіі. Вынікам яго шматгадовых даследванняў было з’яўленне ў 1586 сачынення «Britannia, sive florentissimorum regnorum Angliae, Scotiae, Hiberniae et Insularum adjacentium ex intima antiquitate chorographica Descriptio». Гэткае сачыненне, за якое сучаснікі называлі Кемдэна «англійскім Страбонам», мела вялікі поспех і цягам чатырох гадоў вытрымала пяць выданняў (англійскі пераклад яго з’явіўся ў 1610, затым у 1695 і ў 1789, з істотнымі дапаўненнямі Richard Gough).

Іншыя працы Кемдэна: спіс эпітафій Вэстмінстэрскага абацтва (1600), збор старажытных хронікаў (Франкфурт, 1603), нарыс валадарыння Лізаветы І «Annales Rerum Gestarum Angliae et Hiberniae Regnante Elizabetha» (1615; перакладзены на англійскую і французскую мовы; лічыцца істотным матэрыялам для вывучэння валадарыння Лізаветы) і інш. У гонар заслугаў Кемдэна яго імем названае гістарычнае таварыства (Camden-Society), заснаванае ў 1838 з мэтай публікацыі нявыданных матэрыялаў па гісторыі Англіі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. William Camden // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці археалогіі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1551 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1623 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Постаці англійскай археалогіі
Катэгорыя·Гісторыкі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 9 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Постаці англійскай гістарыяграфіі
Катэгорыя·Постаці археалогіі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Кенце