wd wp Пошук:

Уільям Дзьюсбэры

Уiльям Дзьюсбэры (англ.: William Duesbury; 7 верасня 1725—1786) — спецыяліст па працы з эмаллю і брытанскі прадпрымальнік XVIII стагоддзя, заснавальнік Royal Crown Derby і ўладальнік парцалянавых фабрык каля Боў, Чэлсі, Дэрбі і Лонгтан Хола[3].

Біяграфія

Уiльям Дзьюсбэры нарадзіўся 7 верасня 1725 года[3]. Ужо каля 1742 працаваў з эмаллю ў Лондане, дзе заставаўся да 1753. Пазней, у 1754—1755 гадах, жыў і працаваў у Лонгтан-Хол, дзе пражываў і яго бацька. У 1756 годзе, назапасіўшы дастаткова грошай, па азнаямленні з вядучымі парцалянавымі мануфактурамі і іх вырабамі, ён вырашыў заснаваць сваю парцалянавую фабрыку ў Дэрбі на Нотынгем Роўд. Гэты праект фінансавалі мясцовыя банкіры Джон і Крыстафер Хіт[4]. Таксама сваім вопытам дзяліўся мясцовы ганчар Андрэ Планшэ. У 1789 годзе, пасля банкруцтва Гіта, ён узяў бізнес цалкам на сябе. Памёр у лістападзе 1786, перадаўшы фабрыку ў спадчыну свайму сыну, Уільяму Дзьюсбэры II[5].

Уiльям Дзьюсбэры быў членам Філасофскага таварыства Дэрбі[6].

Прадукцыя кампаніі Royal Crown Derby, заснаванай Дзьюсбэры, выстаўлена ў шэрагу музеяў — такіх, як Музей Вікторыі і Альберта і Музей і мастацкая галерэя Дэрбі[7].

Зноскі

  1. William Duesbury // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. William Duesbury // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  3. 1 2 William Page (Editor) Chelsea porcelain(нявызн.) (1911). Праверана 12 чэрвеня 2011.
  4. Bemrose, William (1898). Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. London: Bemrose & Sons, Ltd.. pp. 6. https://archive.org/details/bowchelseaderbyp00bemr.
  5. Royal Crown Derby(нявызн.). Праверана 12 чэрвеня 2011.
  6. Albert Edward Musson, Eric Robinson Science and technology in the Industrial Revolution. — Manchester University Press ND, 1969. — P. 163. — 534 p. — ISBN 0719003709
  7. Derby Museum and Art Gallery(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў 1786 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 30 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Дэрбі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стафардшыры
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы