У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вірт.
Уільям Вірт (англ.: William Wirt; 8 лістапада 1772 — 18 лютага 1834, Вашынгтон, акруга Калумбія, ЗША) — амерыканскі палітычны дзеяч, Генеральны пракурор ЗША.
Займаў пасаду Генеральнага пракурора ЗША з 13 лістапада 1817 па 4 сакавіка 1829 года. Быў кандыдатам на пост Прэзідэнта Злучаных Штатаў ад антымасонскай партыі на выбарах 1832 года.