Уільям БАФІН (англ.: William Baffin; 1584, Лондан? — 23 студзеня 1622) — англійскі даследчык Арктыкі.
У 1612—1616 гг. у якасці штурмана плаваў у пошуках Паўночна-Заходняга праходу: у 1615 годзе даследаваў Гудзонаў заліў, у 1616 — мора на захад ад Грэнландыі (гл. мора Бафіна). У час гэтага падарожжа адкрыў і даў назвы пралівам Сміта, Джонса і Ланкастэра; адкрыў паўвостраў Хейс (Грэнландыя), вялікія ўчасткі астравоў Элсмір і Дэвон у Канадскім Арктычным архіпелагу.
Яго пазнейшыя падарожжы (1616—1621) былі на ўсход. Загінуў пры аблозе востравава Армуз.
Імем У. Бафіна названы востраў Бафінава Зямля ў Канадскім Арктычным архіпелагу.