wd wp Пошук:

Уілард Міт Ромні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ромні.

Уілард Міт Ромні (англ.: Willard Mitt Romney; нар. 12 сакавіка 1947, Дэтройт) — амерыканскі палітык. Сын бізнесмена і палітыка Джорджа Ромні. Пасля заканчэння школы Міт Ромні паступіў у Стэнфардскі ўніверсітэт, дзе правучыўся два семестры.

Старшыня аргкамітэта зімовай Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002).

Губернатар штата Масачусетс у 2003—2007 гг. Прадстаўнік буйнога бізнесу.

Быў адным з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2008 года, аднак 7 лютага, пасля «супераўторка», зняў сваю кандыдатуру (на гэты момант ён меў 294 дэлегаты на партыйны з’езд, Макейн — 707 галасоў, Хакабі — 195 галасоў).

Міт Ромні прадставіў на разгляд заканадаўчага органа штата біль аб распаўсюджванні ноўтбукаў XO-1 сярод усіх дзяцей штата. Член Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён (мармоны). Вядомы як мармонскі святар. У жыцці і палітыцы прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША на выбарах-2012, з’яўляецца фаварытам рэспубліканцаў. Па стану прадвыбарнай гонкі ў ЗША на 11 снежня 2011 г. перамог у абодвух праймерыз, што ладзіліся Рэспубліканскай партыяй. Другое месца па вынікам праймерыз займае кангрэсмен ад штата Тэхас, вядомы дзеяч лібертарыянскага руху, сябар Рэспубліканскай партыі Рон Пол.

Зноскі

  1. https://elpais.com/internacional/2012/08/24/actualidad/1345843085_266735.html
  2. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Губернатары Масачусетса
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Гарвардскай школы бізнесу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэтройце
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Кавалеры Алімпійскага ордэна
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (2012)
Катэгорыя·Асобы