У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрсан. Уэ́слі Мо́рцімер Уэ́льс «Уэ́с» А́ндэрсан (англ.: Wesley Mortimer Wales «Wes» Anderson, нар. 1 мая 1969) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр
, прадзюсар. З’яўляецца адным з прадстаўнікоў амерыканскага незалежнага кіно.
Уэс Андэрсан шэсць разоў быў намінаваны на прэмію «Оскар»: у катэгорыі «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» за фільмы «Сямейства Тэнэнбаўм» (2002) і «Каралеўства ўзыходзячага месяца» (2013), у катэгорыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм» за стужку «Неверагодны містар Фокс» (2010), і адразу ў трох катэгорыях «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр» і «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» за фільм «Гатэль „Гранд Будапешт“» (2015).
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля ў стварэнні фільма | |
---|---|---|---|---|
кар | «Бутэлечная ракета» | англ.: Bottle Rocket | рэжысёр, сцэнарыст | |
ф | «Бутэлечная ракета» | англ.: Bottle Rocket | рэжысёр, сцэнарыст, акцёр | |
ф | «Рашмар» | англ.: Rushmore | рэжысёр, сцэнарыст, выканаўчы прадзюсар, акцёр | |
ф | «Сямейства Тэнэнбаўм» | англ.: The Royal Tenenbaums | рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, акцёр | |
ф | «Воднае жыццё з Стывам Зісу» | англ.: The Life Aquatic with Steve Zissou | рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар | |
ф | «Цягнік на Дарджылінг» | англ.: The Darjeeling Limited | рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар | |
кар | «Гатэль „Шэвалье“» | англ.: Hotel Chevalier | рэжысёр, сцэнарыст | |
мф | «Неверагодны містар Фокс» | англ.: Fantastic Mr. Fox | рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, акцёр | |
ф | «Каралеўства маладзіка» | англ.: Moonrise Kingdom | рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар | |
ф | «Гатэль „Гранд Будапешт“» | англ.: The Grand Budapest Hotel | рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар | |
мф | «Востраў сабак» | англ.: Isle of Dogs | рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар | |
ф | «Французскі веснік» | англ.: The French Dispatch | рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар |