wd wp Пошук:

Уэст-Валабі

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Уэ́ст-Ва́лабі (англ.: West Wallabi) — найбуйнейшы востраў архіпелага Хатман-Абральёс каля заходняга ўзбярэжжа Заходняй Аўстраліі. Плошча сушы - 6,21 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія

Востраў Уэст-Валабі з’яўляецца часткай паўночнай групы астравоў Валабі архіпелага Хатман-Абральёс. Месціцца ў 60,1 км ад узбярэжжа Заходняй Аўстраліі. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 4,87 км. Найбольшая шырыня — 2,45 км.

Мае каралавае паходжанне. Берагі месцамі ўзнятыя. Найбольшая вышыня — 9 м над узроўнем акіяна.

Клімат засушлівы трапічны. Сярэднія тэмпературы вагаюцца на працягу года ад +8°C у жніўні да +35°C у лютым.

Прырода

Флора і фаўна сушы бедныя. Пераважаюць хмызнякі-ксерафіты і зараснікі салянкі. На паўночным і паўднёва-заходнім берагах сустракаюцца мангры. Востраў населены дробнымі валабі, яшчаркамі, марскімі птушкамі, казуркамі і пацукамі.

Прырода Уэст-Валабі знаходзіцца пад аховай. Забаронена ствараць сталыя паселішчы, паляваць і весці камерцыйную дзейнасць.

Гісторыя

Востраў Уэст-Валабі быў адкрыты ў 1629 г. пацярпелымі з судна Галандскай Ост-Індскай кампаніі “Батавія”. Сюды ў пошуках пітной вады былі пераселены ўзброеныя салдаты. Паколькі сярод астатніх пацярпелых успыхнуў мяцеж, перасяленцы пабудавалі ўмацаванне, вядомае ў нашы дні як форт.

У 1840 г. даследаваны экіпажам брытанскага карабля “Бігль”.

У 1890 г. уключаны ў склад Заходняй Аўстраліі.

У нашы дні сезонна наведваецца рыбакамі і турыстамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Геаграфія Заходняй Аўстраліі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты