wd wp Пошук:

Уэслі Джон

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уэслі Джон (англ.: Weslie John; нар. 29 ліпеня 1991, Пойнт Фортын, Трынідад і Табага) — трынідадскі футбаліст, абаронца чэшскага клуба «Двур-Кралавэ».

Клубная кар’ера

Пасля выступлення за дзіцячыя каманды трапіў у адзін з найбольш паспяховых трынідадскіх клубаў «Дабл-Ю Канекшн», аднак так і не згуляў за яго. Пазней выступаў за клубы «Паліс» і «Пойнт Фортын Цывік». У другой палове 2015 года гуляў за клуб «Бастанчы Багчыл» з Паўночнага Кіпра, а ў 2016 годзе выступаў за сальвадорскі клуб УЭС.

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. Здолеў стаць іграком асновы, аднак у маі не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У ліпені 2017 года кантракт абаронцы з «Іслачу» па пагадненні бакоў быў разарваны[3].

Неўзабаве пасля зыходу з «Іслачы» вярнуўся на радзіму, папоўніўшы склад «Дабл-Ю Канекшн», у складзе гэтага клуба стаў уладальнікам Кубка і Кубка лігі, а таксама срэбраным прызёрам чэмпіянату. У лютым 2018 года зноў апынуўся ў складзе «Іслачы» і ў сакавіку афіцыйна вярнуўся ў беларускую каманду[4]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу беларускай каманды. У снежні 2018 года пакінуў «Іслач»[5].

У пачатку 2019 года ў паслугах абаронцы былі зацікаўлены армянскія клубы «Арарат-Арменія»[6] і «Арарат»[7], аднак у красавіку ён зноў стаў трэніравацца з «Іслаччу» і неўзабаве афіцыйна вярнуўся ў каманду[8]. У сезоне 2019 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, таксама прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[9].

У лютым 2020 года стаў іграком узбекскага клуба «Андыжан»[10], аднак так і не згуляў за яго і ў жніўні таго ж года перабраўся ў латвійскую «Елгаву», дзе гуляў да канца сезона.

У верасні 2022 года далучыўся да клуба «Двур-Кралавэ» з чацвёртага чэшскага дывізіёна.

Міжнародная кар’ера

У 2011 годзе выступаў за моладзевую зборную Трынідада і Табага. 24 мая 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Перу (0:4).

Дасягненні

Зноскі

  1. Weslie John // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Защитник из Тринидада и Тобаго Уэсли Джон подписал контракт с “Ислочью”
  3. Уэсли Джон покинул “Ислочь”
  4. Уэсли Джон вновь стал игроком “Ислочи”
  5. Джон и Мичунович расстались с “Ислочью”
  6. Экс-защитник “Ислочи” продолжит карьеру в Армении
  7. Тринидадский защитник вместо «Арарат-Армении» перешел в «Арарат»
  8. Уэсли Джон вновь стал игроком “Ислочи”
  9. “Ислочь” рассталась с тремя легионерами
  10. Бывший защитник «Ислочи» Уэсли Джон перешел в «Андижан»
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Бастанчы Багчыл
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Трынідадзе і Табага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Трынідада і Табага
Катэгорыя·Ігракі ФК Паліс Сент-Джэймс
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК УЭС
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Трынідада і Табага па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Елгава
Катэгорыя·Ігракі ФК Дабл-Ю Канекшн
Катэгорыя·Ігракі ФК Двур-Кралавэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Андыжан
Катэгорыя·Ігракі ФК Пойнт Фортын Цывік