wd wp Пошук:

Уфа-Арэна

Універсальная спартыўная арэна «Уфа-Арэна» (руск.: Уфа-Арена, башк.: Өфө-Арена) — шматфункцыянальны спартыўны комплекс ва Уфе, хатняя арэна расійскага хакейнага клуба «Салават Юлаеў» (з 19 снежня 2007 года).

Комплекс «Уфа-Арэна» складаецца з двух лядовых пляцовак: галоўнай на 8070 гледачоў і малой на 640 гледачоў. На першым паверсе комплекса размяшчаюцца пакоі адпачынку для спартсменаў і трэнерскага складу, бокс для судзейскага корпуса, сауна, масажны пакой, памяшканне для завострывання канькоў, гараж для двух лёдозалівачных машын Olympia, кабінет медагляду і допінг-кантролю. Арэна складаецца з чатырох ярусаў: уваход на сектары ажыццяўляецца праз другі, трэці і чацвёрты ярусы. Паміж другім і чацвёртым ярусамі знаходзяцца ВІП-ложы, месцы для інвалідаў-калясачнікаў, каментатарскія кабіны, ложа прэсы і рэстаран. У снежні 2016 года праведзена замена куба.

Характарыстыкі

Галоўная арэна

Прыбудова да УСА «Уфа-Арэна»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Спартыўныя збудаванні Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 2007 годзе
Катэгорыя·Лядовыя арэны КХЛ
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Уфа