wd wp Пошук:

Усыса

Усы́са, Гаражанка — рака ў Гарадоцкім, Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).

Выцякае з возера Кашо, за 1,5 км на захад ад вёскі Прудок. Цячэ праз азёры Лугавое, Арэхавае, Шчарбакоўскае. У вярхоўі завецца Гаражанка. Упадае ў Обаль ля вёскі Мішневічы ў Шумілінскім раёне.
Даўжыня — 50 км. Плошча вадазбору — 423 км². Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіне[1]. Азёрнасць вадазбору 1 %.
Шырыня даліны ракі 200—500 м, абалоны 50—80 м. Рэчышча звілістае, берагі пераважна стромкія (вышынёй 1,5—2, месцамі да 6 м)[1].

Асноўны прыток — Каменка. На рацэ горад Гарадок. Уздоўж ракі вёскі Казінова, Старыя і Новыя Вайханы, Крынічная, Мішневічы, Скрыпкі і інш. У басейне Усысы возера Вялікае Астраўлянскае.

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 281. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Прытокі Обалі
Катэгорыя·Рэкі Шумілінскага раёна