Усходнееўрапейскі інстытут бізнесу і права — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая дзейнічала ў Мінску ў 1990-х гг. Гэта вну рыхатавала юрыстаў, эканамістаў і эканамістаў-менеджераў. Першапачаткова знаходзілася на вул. Варвашэні (цяпер пр. Машэрава, 105[1]), у 1997 г. вну пераехала на вул. Свярдлова, 13a[2], а ў 1998 г — на вул. Я. Коласа, 1[3]. Згодна праваабарончай справаздачы па Беларусі за 1999 г. на 1999 г. Інстытут быў пазбаўлены ліцэнзіі[4]. Згодна дзадзеным МПЗ на 2001 г., вну знаходзілася ў працэсе ліквідацыі.