wd wp Пошук:

Усохабудскі сельсавет

Усохабу́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Усохская Буда.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Усоха-Будскі сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Андрэеўскага, Усохскага і Чырвонакастрычніцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубраўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Дзімітраўка, Дубраўка, Красная Буда і Лук’янаўка)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 713 чалавек[2], з іх 94,0 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 2,5 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области Архівавана 5 лютага 2021.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чырванабудскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Усохабудскі сельсавет