wd wp Пошук:

Усеіндыйская футбольная федэрацыя

Усеіндыйская футбольная федэрацыя (хіндзі: अखिल भारतीय फुटबॉल महासंघ
англ.: All India Football Federation) — арганізацыя, якая здзяйсняе кантроль і кіраванне футболам у Індыі пад юрысдыкцыяй Міністэрства па справах моладзі і спорту Індыі. Федэрацыя з’яўляецца арганізатарам зборных каманд Індыі і кантралюе правядзенне нацыянальнага чэмпіянату і шэрагу іншых агульнанацыянальных турніраў. Федэрацыя была заснавана ў 1937 годзе і была прынята ў лік членаў ФІФА ў 1948 годзе. У 1954 годзе УІФФ стала адной з краін-заснавальніц Азіяцкай канфедэрацыі футбола (АФК), а ў 1997 годзе — Федэрацыі футбола Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі.

Гісторыя

У 1996 годзе УІФФ заснавала першую нацыянальную лігу ў краіне, паўпрафесійную Нацыянальную футбольную лігу[1]. Да гэтага большасць клубаў гулялі ў дзяржаўных лігах або асобных агульнанацыянальных турнірах[1].

У 2006 годзе УІФФ перафарматаваў лігу ў I-лігу, каб зрабіць турнір цалкам прафесійным[2]. Аднак на працягу наступных сезонаў ліга несла страты ад недахопу папулярнасці з-за дрэннага маркетынгу[3].

У жніўні 2022 года ФІФА прыпыніла дзейнасць федэрацыі за парушэнне яе статута аб умяшанні трэціх асоб. Індыя пазбавілася правоў на правядзенне міжнародных футбольных турніраў, у тым ліку Чэмпіянату свету па футболе сярод дзяўчат да 17 гадоў, запланаванага на кастрычнік 2022 года[4].

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 Milles, James; Dimeo, Paul (2001). Soccer in South Asia: Empire, Nation, Diaspora. ISBN 9781135276577. https://books.google.com/books?id=GR-4AQAAQBAJ&q=National+Football+League+India+football+league+1996&pg=PT41. Retrieved on 6 November 2020.
  2. AIFF’s I-League to have 10 teams (нявызн.), Rediff (21 November 2007).
  3. The fall of the I-league (нявызн.), Livemint (6 January 2016).
  4. ФИФА приостановила членство Всеиндийской футбольной федерации (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Футбольныя арганізацыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Футбол у Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты