wd wp Пошук:

Усечаная рыфма

Усе́чаная ры́фма — від недакладнай рыфмы, пры якой у канцы аднаго з рыфмаваных словаў ёсць адзін-два гукі, не сугучныя другому слову (Белару́сь — зару́, слоў — сяло́, рант — іскра́ і г. д.). Часцей за ўсё гэта нескладовыя ётаваныя галосныя й, ў:

Падхвальваючы мой няхітры спеў, сябры гавораць — сто разоў ім дзякуй! — што быццам я сабаку ў рыфме зьеў, а я ж дасюль жую таго сабаку. (М. Лужанін) Усечаная рыфма асабліва выразная, калі «ўсякаецца» які-небудзь зычны гук (або некалькі гукаў). Часам усечанай называюць рознанаціскную рыфму.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рыфма і фоніка