wd wp Пошук:

Усер Давідавіч Розенфельд

Усер Давідавіч Розенфельд (нар. 20 мая 1934, г. Адэса, Украіна — 1 лістапада 2003) — беларускі філосаф і культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1988), прафесар (1990).

Біяграфія

Скончыў у 1955 годзе Адэскі педагагічны інстытут. З 1965 у Гродзенскім універсітэце (з 1990 загадчык кафедры культуралогіі). Кіраўнік Цэнтра этнаканфесійных і сацыякультурных даследаванняў.

Навуковая дзейнасць

Вывучаў праблемы гісторыі філасофіі і культуралагічнай думкі, тэорыі і гісторыі культуры, этнасацыяльныя, канфесіянальныя і сацыякультурныя заканамернасці развіцця грамадства, спецыфіку этнаканфесійнай і нацыянальнай самасвядомасці народаў Заходняй Беларусі. Сярод асноўных прац — «Гісторыя сусветнай культуры: У 4 ч. Ч. 1-2» (1996—1998; у сааўт.); «Беларусы і палякі: Дыялог народаў і культур. Х-ХХ ст.» (2000; у сааўт.); «Этнасацыяльныя і канфесіянальныя праблемы ў сучасным грамадстве» (2000; у сааўт.) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Выпускнікі Паўднёваўкраінскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Канстанціна Ушынскага
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Культуролагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая