Усе́любскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Уселюб.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 чэрвеня 2008 года ў склад Уселюбскага сельсавета ўключаны ўсе вёскі скасаванага Бенінскага сельсавета: Бенін, Зенявічы, Ляхавічы 1, Ляхавічы 2, Марцулі, Нізаўцы, Пліса 1, Пліса 2, Рахавец, Храпянева[1]. 22 жніўня 2017 года ў склад Уселюбскага сельсавета ўвайшлі землі плошчай 12 292 га і ўсе населеныя пункты скасаванага Ацмінаўскага сельсавета: аграгарадок Ацмінава, вёскі Альхоўка, Бердаўка, Генюшы, Гніліца, Дзетамля, Лаўскія, Лешчанка, Малачкі[2].
Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты, пасля рэарганізацыі – 31 населены пункт (01.01.2018 г.).
Колькасць насельніцтва ў населеных пунктах прыведезена па дадзеных перапісу 2009 г.:
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[3] | |
---|---|---|---|
Альхоўка | вёска | 51* | |
Ацмінава | аграгарадок | 328* | |
Басіна | вёска | 77 | |
Бенін | аграгарадок | 232 | |
Бердаўка | вёска | 38* | |
Біцавічы | вёска | 15 | |
Вялікія Карнышы | вёска | 437 | |
Генюшы | вёска | 25* | |
Гірдаўка | вёска | 62 | |
Гніліца | вёска | 1* | |
Дзетамля | вёска | 35* | |
Дубравіца | вёска | 43 | |
Забалаць | вёска | 30 | |
Зенявічы | вёска | 45 | |
Лаўскія | вёска | 4* | |
Лешчанка | вёска | 134* | |
Ляхавічы 1 | вёска | 60 | |
Ляхавічы 2 | вёска | 63 | |
Малачкі | вёска | 4* | |
Марцулі | вёска | 27 | |
Масцішча | вёска | 194 | |
Нізаўцы | вёска | 53 | |
Пліса 1 | вёска | 18 | |
Пліса 2 | вёска | 22 | |
Рахавец | вёска | 73 | |
Рэцемля | вёска | 45 | |
Слачва | вёска | 19 | |
Трасцянка | вёска | 33 | |
Уселюб | аграгарадок | 603 | |
Храпянева | вёска | 2 | |
Шкелічы | вёска | 48 | |
* – да 22.08.2017 г. у Ацмінаўскім с/с |
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 2201 чалавек[4], з іх 86,7 % — беларусы, 8,5 % — палякі, 3,6 % — рускія[5].
Насельніцтва, жыхароў: 2201 (2009 г.)[3], 2054 (2017 г.), 2509 (2018 г.).
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 20 красавіка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (4):