wd wp Пошук:

Бенінскі сельсавет

Бе́нінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Бенін.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Зенявіцкі сельсавет у складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Зенявічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Навагрудскага раёна. 21 красавіка 1992 года сельсавет перайменаваны ў Бенінскі, цэнтр перанесены ў вёску Бенін. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Уселюбскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: Бенін, Зенявічы, Ляхавічы 1, Ляхавічы 2, Марцулі, Нізаўцы, Пліса 1, Пліса 2, Рахавец, Храпянева.

Зноскі

  1. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района Архівавана 25 верасня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любчанскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2008 годзе