wd wp Пошук:

Уруп

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Уруп (значэнні).

Уру́п (адыг.: і кабард.-чарк. Уэрп, руск.: Уру́п) — рака на Паўночным Каўказе, левы прыток ракі Кубань.

Даўжыня ракі — 231 км, плошча вадазборнага басейна — 3220 км². Бярэ пачатак на схілах гары Уруп (3232 м). У вярхоўях Уруп — горная рака, ля станіцы Удобнай выходзіць на раўніну. Найбуйнейшыя прытокі — Вялікі Тэгінь (злева), Малы Тэгінь і Джэлтмес.

Жыўленне змяшанае, з перавагай дажджавога. Расход вады — 16,5 м³/с. У некаторыя гады рака замярзае (са снежня па люты).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэкі Краснадарскага края
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Кубані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Карачаева-Чаркесіі