wd wp Пошук:

Урад Рэспублікі Косава

Будынак урада ў Прышціне.

Урад Косава (алб.: Qeveria e Republikës së Kosovës; сербск.: Влада Косова / Vlada Kosova) ажыццяўляе выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Косава.[a] Рэзідэнцыя ўрада знаходзіцца ў Прышціне.

У склад урада ўваходзяць урадавыя міністры, а ўзначальвае яго прэм’ер-міністр. Прэм’ер-міністра абірае Асамблея Рэспублікі Косава. Міністраў прызначае прэм’ер-міністр, а потым зацвярджае Асамблея.

Альбін Курці — цяперашні прэм’ер-міністр Косава. Яго ўрад, зацверджаны Асамблеяй і ўсталяваны 22 сакавіка 2021 года, складаецца з албанцаў, а таксама міністраў этнічных меншасцей Косава, сярод якіх баснійцы, цыгане, туркі і сербы. Нягледзячы на тое, што ва ўрад уваходзяць прадстаўнікі этнічных меншасцей, у ім дамінуе албанская большасць, якая аказвае найбольшы ўплыў на прыняццё рашэнняў.[1]

Кабінет міністраў

Пасада Імя Партыя Пачатак тэрміну
Прэм’ер-міністр Альбін Курці Самавызначэнне 22 сакавіка 2021
Першы намеснік прэм’ер-міністра Беснік Біслімі Самавызначэнне 22 сакавіка 2021
Намеснік прэм’ер-міністра

Міністр замежных спраў
Доніка Гарвала-Шварц Guxo 22 сакавіка 2021
Намеснік прэм’ер-міністра Эмілія Рэджэпі Новая дэмакратычная партыя 22 сакавіка 2021
Міністр адміністравання і мясцовага самакіравання Эльберт Красніці Новая дэмакратычная ініцыятыва Косава 22 сакавіка 2021
Міністэрства па пытаннях вяртання і мясцовых супольнасцяў Горан Ракіч Сербскі спіс 22 сакавіка 2021
Міністр абароны Армэнд Мехадж Самавызначэнне 22 сакавіка 2021
Міністр інфраструктуры і аховы навакольнага асяроддзя Лібурн Алію Самавызначэнне 22 сакавіка 2021
Міністэрства фінансаў, працы і трансфертаў Хекуран Мураці Самавызначэнне 22 сакавіка 2021
Міністр аховы здароўя Арбен Віцыя Самавызначэнне 22 сакавіка 2021
Міністр культуры, моладзі і спорту Хайрула Чэку Самавызначэнне 22 сакавіка 2021
Міністр юстыцыі Альбулена Хаджыў Самавызначэнне 22 сакавіка 2021
Міністэрства адукацыі, навукі і тэхналогій Арбэры Нагаўчы Самавызначэнне 22 сакавіка 2021
Міністр унутраных спраў і дзяржаўнага кіравання Джалал Сфекла Самавызначэнне 22 сакавіка 2021
Міністр эканомікі Артан Рызванолі Самавызначэнне 22 сакавіка 2021
Міністэрства сельскай і лясной гаспадаркі Фатон Печы Guxo 22 сакавіка 2021
Міністэрства гандлю, прадпрымальніцтва і прамысловасці Разета Хайдары Самавызначэнне 22 сакавіка 2021
Міністр сельскага развіцця Фікрым Дамка Турэцкая дэмакратычная партыя Косава 22 сакавіка 2021
[2]

Зноскі

  1. GROWup - Geographical Research On War, Unified Platform Ethnicity in Kosovo(нявызн.). ETH Zurich.
  2. Kabineti Qeveritar(алб.)  (недаступная спасылка). Office of the Prime Minister of Kosovo. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2020. Праверана 21 красавіка 2021.

 

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Урад
Катэгорыя·Урад Косава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат